У Італіі цягнік сышоў з рэек

Як паведамілі прадстаўнікі мясцовай паліцыі, адзін чалавек загінуў, каля 30 параненыя пасьля ў выніку чыгуначнага здарэньня ля гораду Нэапаль. Цягнік, які накіроўваўся ў гэты горад з папулярнага курорту Сарэнта, сышоў з дыстанцыі за 400 мэтраў ад цэнтральнай станцыі Нэапалю.

Паводле мэдыкаў, двое пацярпелых знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Аднаму зь іх нават прыйшлося ампутаваць нагу.