Сёньня ў жалобных урачыстасьцях з нагоды ядзернага бамбаваньня японскай Хірасімы амэрыканскім ваенным самалётам В-29 падчас Другой усясьветнай вайны ўпершыню ўзялі удзел дэлегацыі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Аглядальнікі адзначаюць, што прысутнасьць на жалобных мерапрыемствах амбасадара ЗША ў Японіі Джона Руса, ацэненая як падтрымка прэзыдэнтам Абамам міру без ядзернай зброі. Таксама на сёньняшнюю цырымонію ў гэты горад на захадзе Японіі прыбылі прадстаўнікі прыкладна 75 іншых краін і ААН на чале з генэральным сакратаром арганізацыі Пан Гі Мунам. На жалобным мерапрыемствы на цэнтральнай плошчы прысутнічалі і дзесяткі тысяч японскіх грамадзянаў з самых розных куткоў краіны.
Ахвярамі атамнага бамбаваньня Хірасімы жніўня 1945 году сталі 140 тысяч чалавек. Праз тры дні ад скінутай авіяцыяй ЗША атамнай бомбы ў другім японскім горадзе Нагасакі загінулі яшчэ 70 тысяч чалавек. Праз шэсьць дзён Японія абвясьціла пра сваю капітуляцыю ў Другой усясьветнай вайне.