На III Міжнародным зьезьдзе пчаляроў

Сьцяг зьезду — у неба!

Тэмы выступаў на зьездзе прачытаць можна й на хвоі.

Дзеда Васіля (Васіля Саломку) з Украіны (крайні справа) кожны паслухаць ахвочы.

Юля Качаноўская дапамагае бацьку — знакамітаму пчаляру з Піншчыны Міколу Качаноўскаму.

Данбаскі пчаляр Юры Івановіч прапануе мёд і медавуху.

Майстра Аляксандар Матусевіч зь Негарэльскага вульлевага й воскаперапрацоўчага заводу прадаў на зьезьдзе багата пчалярскага начыньня.

Дэлегаты з Украіны — муж і жонка Сенчукі.

Анатоль Несьцярэнка з Чарнігаўшчыны: «Трэба працаваць, як пчала, тады будзе і мёд, і сьвечкі з воску».