Шыльда да стагодзьдзя народзінаў Ларысы Геніюш знаходзіцца ў Зэльвенскім РАУС. Пра гэта паведаміў начальнік службы прафіляктыкі Валеры Парфенчык. Шыльду ўжо былі ўсталявалі на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш, але пазьней зьнялі. Начальнік аддзелу ідэалёгіі райвыканкаму Юры Кулікоў палічыў, што яе павесілі безь неабходнага дазволу мясцовых уладаў.
Адкрыць памятную дошку плянавался 7 жніўня, да сотых угодкаў народзінаў вядомай паэткі, якая памерла ў 1983 годзе і пахаваная на могілках у Зэльве. Гаспадыня, якая жыве ў доме, дзе некалі жыла Ларыса Геніюш, паведаміла:
"Тутака іх прыйшло мо чалавек пятнаццаць, быў і Кулікоў, і архітэктар, і з камунгасу інжынэр. Чалавек шэсьць зь міліцыі было, яны тут і фатаграфавалі. Мы перажывалі — можа нам што будзе, яны пагражалі — навошта дазволілі? А ўжо потым мне званілі зь міліцыі: ці вы дазваляеце, каб вісела, ці не? Мне ўсё роўна — ці будзе вісець, ці ня будзе, хай вісіць! Я ім сказала: яна мне не перашкаджае, я яе знаць ня знаю, але гэта быў яе дом, то хай вісіць, чалавек жыў тут. Вось такія былі размовы".
Рабочыя шыльду зьнялі акуратна, адзначыла спадарыня. Адзін з прысутных сказаў ім:
"Асьцярожна, не паламіце, бо будзем адказваць". Вось такія справы. Што яны будуць рабіць, то я ня ведаю".
Начальнік службы прафіляктыкі грамадзкага парадку Валеры Парфенчык:
"Было паведамленьне, выбывалі туды супрацоўнікі міліцыі. Цяпер праводзіцца праверка, высьвятляюцца ўсе абставіны: як там шыльдачка такая зьявілася — законна ці незаконна, таму што трэба ўстанавіць асобаў, якія зьмясьцілі яе туды".
Праверка будзе праводзіцца цягам дзесяці дзён, паведаміў Валеры і.
Вядомы пісьменьнік Уладзімер Арлоў асабіста знаў Ларысу Геніюш. Ён зьбіраўся ехаць у Зэльву, каб прысутнічаць на адкрыцьці мэмарыяльнай шыльды, прысьвечанай паэтцы.
Арлоў: "На маю думку, гэта проста ганьба і для мясцовых уладаў, і для ўладаў сучаснай Беларусі, у якой Ларыса Геніюш дагэтуль не рэабілітаваная. І гэта сьведчыць аб тым, што гэтыя ўлады адчуваюць сябе спадкаемцамі той улады, ад якой столькі пакутаў вынесла наша выдатная паэтка. Не выпадкова на нашай зямлі будуюцца "лініі Сталіна". Тое, што адбылося гэтымі днямі ў Ваўкавыску і ў Зэльве, сьведчыць пра тое, што гэтая "лінія Сталіна" дзейнічае і ў мазгах мясцовых чыноўнікаў і іхніх менскіх апекуноў".
Як вядома, іншую шыльду, прысьвечаную стагодзьдзю Ларысы Геніюш, раней зьнялі ў Ваўкавыску і даставілі ў РАУС. Яе павесілі мясцовыя краязнаўцы на доме, у якім паэтка нарадзілася.
Старшыня грамадзкага камітэту па ўшанаваньні памяці Ларысы Геніюш паэт Міхась Скобла зазначае, што зьвяртаўся да аднаго з кіраўнікоў Зэльвенскага райвыканкаму наконт шыльды паэтцы. Той сказаў, што, паколькі справа датычыць прыватнага дому, спэцыяльнага дазволу ўладаў не патрабуецца, але параіў пракансультавацца ў юрыстаў.
Паводле Міхася Скоблы, у заканадаўстве няма пункту, які забараняў бы ўсталяваньне мэмарыяльнай шыльды на прыватным доме, з гаспадыняй якога існавала дамоўленасьць наконт памятнага знаку. Ён падкрэсьлівае, што ўжо ёсьць нямала прыкладаў, калі на прыватных падворках на сьценах дамоў усталяваныя памятныя шыльды. Атрымліваецца, што справа не ў заканадаўстве, а ў асобе Ларысы Геніюш, кажа Міхась Скобла.

Праводзіцца праверка, высьвятляюцца ўсе абставіны: як там шыльдачка такая зьявілася — законна ці незаконна, таму што трэба ўстанавіць асобаў, якія зьмясьцілі яе туды