Шыльда да стагодзьдзя народзінаў Ларысы Геніюш знаходзіцца ў Зэльвенскім РАУС. Пра гэта паведаміў начальнік службы прафіляктыкі Валеры Парфенчык.
Шыльда была ўсталяваная на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш, але яе зьнялі і зараз цягам дзесяці дзён будзе праводзіцца праверка абставінаў яе ўсталяваньня, паведаміў ён. Сыгнал у міліцыю наконт мэмарыяльнай шыльды паступіў ад начальніка аддзелу ідэалёгіі райвыканкаму Юрыя Кулікова, зазначыў міліцыянт.
Адкрыць памятную дошку плянавался 7 жніўня з нагоды сотых угодкаў народзінаў паэткі, якая памерла ў 1983 годзе і пахаваная на могілках у Зэльве.