Сьвет учора і сёньня. 4-5 жніўня

Паводле місіі ААН, Пакістан перажывае найгоршую паводку ў памяці людзей. - Яна закранула больш як 3 мільёны чалавек. Лік ахвяраў дасягнуў 1400 чалавек.

Паводле місіі ААН, Пакістан перажывае найгоршую паводку ў памяці людзей. - Яна закранула больш як 3 мільёны чалавек. Лік ахвяраў дасягнуў 1400 чалавек.

Паводле місіі ААН, Пакістан перажывае найгоршую паводку ў памяці людзей. - Яна закранула больш як 3 мільёны чалавек. Лік ахвяраў дасягнуў 1400 чалавек.

Паводле місіі ААН, Пакістан перажывае найгоршую паводку ў памяці людзей. - Яна закранула больш як 3 мільёны чалавек. Лік ахвяраў дасягнуў 1400 чалавек.

Паводле місіі ААН, Пакістан перажывае найгоршую паводку ў памяці людзей. - Яна закранула больш як 3 мільёны чалавек. Лік ахвяраў дасягнуў 1400 чалавек.

ЗША. Дзяржсакратар Хілары Клінтан трымае мабільны тэлефон і тлумачыць, як амэрыканцы могуць ахвяраваць грошы праз СМС пацярпелым ад паводкі ў Пакістане.

Колькасьць ахвяраў пажараў у Расеі ўзрасла да 50. - Звыш трох з паловаю тысяч людзей засталіся бяз даху над галавою.На працягу мінулых сутак пры разборы згарэлых дамоў у Маскоўскай, Ніжагародзкай, Варонескай, Разанскай і Іванаўскай абласьцях, знойдзеныя целы яшчэ 8 загінулых. Генпракуратура Расеі завяла крымінальныя справы супраць чыноўнікаў , якія адказныя за трагічныя наступствы пажараў. Масква застаецца ахінутая смогам і дымам . Утрыманьне шкодных рэчываў у паветры перавысіла норму ў 7 разоў. Анамальна высокая тэмпэратура спрычыніла таксама адключэньне трэцяга энэргаблёку на Новаваронескай АЭС. Міністэрства абароны паведаміла, што колькасьць вайскоўцаў, якія задзейнічаныя на ліквідацыі пажараў, павялічаная ўдвая – амаль да 10 тысяч чалавек.

Колькасьць ахвяраў прыродных пажараў у Расеі вырасла да 50. - Звыш трох з паловаю тысяч людзей засталіся бяз даху над галавою.Пажары працягваюць бушаваць больш чым у 10 расейскіх рэгіёнах. У краіне – звыш 500 асяродкаў пажараў агульнай плошчаю каля 200 тысяч гектараў. З 24 тарфяных пажараў 13 знаходзяцца на тэрыторыі Маскоўскай вобласьці Масква застаецца ахінутая смогам і дымам . Утрыманьне шкодных рэчываў у паветры перавысіла норму ў 7 разоў. Анамальна высокая тэмпэратура спрычыніла таксама адключэньне трэцяга энэргаблёку на Новаваронескай АЭС. Міністэрства абароны паведаміла, што колькасьць вайскоўцаў, якія задзейнічаныя на ліквідацыі пажараў, павялічаная ўдвая – амаль да 10 тысяч чалавек.

У маскоўскім фантане ратуюцца ад сьпёкі. - Колькасьць ахвяраў прыродных пажараў у Расеі вырасла да 50. Звыш трох з паловаю тысяч людзей засталіся бяз даху над галавою.

Масква ў дыму. Колькасьць ахвяраў прыродных пажараў у Расеі вырасла да 50. - Звыш трох з паловаю тысяч людзей засталіся бяз даху над галавою. Пажары працягваюць бушаваць больш чым у 10 расейскіх рэгіёнах. У краіне – звыш 500 асяродкаў пажараў агульнай плошчаю каля 200 тысяч гектараў. З 24 тарфяных пажараў 13 знаходзяцца на тэрыторыі Маскоўскай вобласьці.

Ахмадзінеджад перажыў выбух - Паводле іранскага інтэрнэт сайту Khaberonline.ir , які, верагодна мае крыніцы набліжаныя да сьпікера парлямэнту, сёньня ў часе паездкі прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінеджада на захад краіны ў горадзе Хамедан адбыўся выбух. Паведамляецца, што Ахмадзінеджад не пацярпеў і выступіў з плянаванай прамовай, якая перадавалася па дзяржаўным тэлебачаньні. Паводле тэлевізійнай станцыі Аль –Арабія, нападнік, які кінуў гранату ў калёну, быў затрыманы. Іншы іранскі сайт паведаміў, што спрацавала самаробная выбуховая прылада. Лібанскае тэлебачаньне паведамляе, што некалькі чалавек суправаджэньня былі параненыя.

Разьвітаньне з загінулым лібанскім вайскоўцам. - Ізраіль усклаў на Бэйрут адказнасьць за ўзброены інцыдэнт на мяжы з Паўднёвым Лібанам. Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што ягоная краіна гатовая даваць сілавы адказ такога тыпу нападам на сваіх грамадзянаў. Ва аўторак у перастрэлцы на ізраільска-лібанскай мяжы загінулі чатыры чалавекі – палкоўнік ізраільскага войска і лібанскія салдаты.

Грузія. Прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі ўшанаваў памяць грузінскіх салдатаў, забітых падчас канфлікту з Расей у жніўні 2008.

Японія. Малітва за ахвяраў Хірасімы. - Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун сустрэўся сёньня з ахвярамі атамнага ўдару па Нагасакі. Заўтра ён накіроўваецца ў Хірасіму, дзе прыме ўдзел у жалобных ўрачыстасьцях, прымеркаваных да ўгодкаў ядзернага бамбаваньня Хірасімы і Нагасакі. Пан стаў першым ачольнікам ААН, які наведаў Нагасакі і першым, які возьме ўдзел у "Мэмарыяльнай цырымоніі міру". Чакаецца, што ў мерапрыемстве ў Нагасакі прыме ўдзел і амбасадар ЗША ў Японіі Джон Рус, які зьбіраецца "ўшанаваць усіх ахвяраў II сусьветнай вайны", гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту. Ахвярамі атамнага бамбаваньня Хірасімы авіяцыяй ЗША ў 1945 годзе стала 140 тысяч чалавек. Праз тры дні амэрыканскі самалёт скінуў атамную бомбу і на Нагасакі, у выніку чаго загінулі яшчэ 70 тысяч чалавек.

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір наведвае гандлёвую выставу. - Паўднёвая Карэя распачала ў чацьвер маштабныя вайскова-марскія вучэньні ў Жоўтым моры. Галоўная іх мэта – адпрацоўваньне спосабаў барацьбы з падводнымі лодкамі. У манэўрах, што працягнуцца пяць дзён, прымуць удзел 29 караблёў, 50 самалётаў і болей за 4 тысячы вайскоўцаў. Сэул падае вучэньніі як рэакцыю на гібель у сакавіку паўднёвакарэйскага карвэта "Чханан" і яго 46 маракоў. Вынікі міжнароднага расьсьледаваньня інцыдэнту паказалі, што судна затанула ў выніку атакі тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору. Прадстаўнікі паўднёвакарэйскага войска заяўляюць, што не пацярпяць ніякіх правакацыяў з боку КНДР у ходзе манэўраў.

Аўганістан. Больш за 10 жанчынаў атрымалі дыплёмы паліцэйскай акадэміі.

Кітай. Чыстка возера ад водарасьцей у правінцыі Хэфэй. Цьвіценьне водарасьцяў павялічылася прыкладна на 50 адсоткаў.

Аўстралія. У заапарку Сыднея ўпершыню за 20 гадоў нарадзілася дзіцяня ў карлікавага бэгемота.