Расейскія СМІ працягваюць інфармацыйную атаку супраць кіраўніцтва Беларусі. Крытычныя матэрыялы, якія выкрываюць сутнасьць беларускага рэжыму, апошнімі днямі зьяўляліся на самых папулярных газэтных і радыйных пляцоўках.
Пасьля тэлеканалу НТВ уласны антылукашэнкаўскі сэрыял пачынае "Новая газета". Сёньня выданьне друкуе першую частку "Эвангельля ад лукавага" з падзагалоўкам "Гісторыя вялікай хлусьні ў падзеях і цытатах": "Лукашэнка ніколі ня быў саюзьнікам Расеі. Ён проста доўгія гады ўмела карыстаўся той ватнай слабасьцю ў нагах, якая дагэтуль узьнікае шмат у каго пры словах "саюз" і "братэрства". Асабліва калі гэты саюз — савецкі, а братэрства — славянскае. Аўтарка артыкула Ірына Халіп прапануе ўзгадаць храналягічна, як Лукашэнка вёў гульню ў братэрства, калі на кану стаяла "халява":
"Маё кіраўніцтва папрасіла мяне зрабіць матэрыял: чаму ўвогуле Лукашэнка дрэнны партнэр для Расеі? І я стала думаць: а сапраўды — чаму, што тут скажаш? Таму проста вырашыла зрабіць такое храналягічнае дасьледаваньне, узгадаць тыя падзеі, пра якія забыліся нават у Беларусі, а расейцы ў большасьці сваёй нават і ня ведалі, што там адбываецца. І я думаю, калі гэта будуць не адзінкавыя залпы, калі гэта будзе нармальная інфармацыйная кампанія, то эфэкт будзе. Тым больш зараз, як мне здаецца, сытуацыя такая, што гэта ўжо дазволена ў Расеі. Гэта "Новая газета" заўсёды магла пісаць усё, што хоча, пра Беларусь, а дзяржаўным выданьням і выданьням, якія толькі фармальна незалежныя, але ўсё ж усё рабілі з аглядкай на кіраўніцтва, такое не дазвалялася. Але зараз усім усё можна. І няхай робяць!"
Крытычны матэрыял прагучаў на радыёстанцыі "Голос России". У разважаньнях пра "сакрэты беларускага эканамічнага цуду" аўтары адкрываюць чытачам вочы на закулісьсе пасьпяховасьці, пабудаванай коштам "паразытаваньня" на Расеі: "Таямніцы любога ілюзіяніста трымаюцца выключна на няўважлівасьці гледачоў, якія стараліся не заўважаць, што да нейкага часу пасьпяховасьць эканомікі Беларусі базавалася толькі на экспартных прэфэрэнцыях, створаных Расеяй часам на шкоду сваім уласным вытворцам, на нафтагазавых "кропельніцах" і наўпроставым "допінгу" ў выглядзе фінансавых іньекцыяў. Агульны кошт расейскай эканамічнай дапамогі Беларусі -- блізу 50 мільярдаў даляраў".
"Московский комсомолец" вяртаецца да нядаўняй заявы прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева адносна магчымага прызнаньня Менскам незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Як піша выданьне, Мядзьведзеў фактычна "здаў" Лукашэнку, заявіўшы што кіраўнік Беларусі раней гаварыў пра намер прызнаць гэтыя рэспублікі. Як удакладніў Мядзьведзеў, такое абяцаньне Лукашэнка даў у прысутнасьці кіраўнікоў краінаў СНД, сказаўшы літаральна наступнае: "Урачыста абяцаю, што ўсё зраблю за самы кароткі час". Аднак пасьля Лукашэнка рабіў усё дзеля таго, каб вытаргаваць за такі крок максымальны прыбытак.
Адказны за беларускую тэматыку карэспандэнт газэты Ігар Кармазін лічыць, што неўзабаве Лукашэнка можа "разрадзіцца" жорсткім адказам на выпады з боку Расеі — асабліва з улікам заплянаванай на 16 жніўня каналам НТВ прэм'еры чарговай сэрыі "Хроснага Бацькі":
"Мне здаецца, што адказ яшчэ будзе. Бо, канечне, складана пакінуць без рэакцыі такія магутныя стрэлы ў ягоны імідж. Калі ён увогуле пакіне гэтыя сюжэты і публікацыі без рэакцыі, то будзе зразумела: сказаць яму на гэтыя абвінавачаньні, уласна кажучы, няма чаго. Таму нейкая рэакцыя, верагодна, усё ж будзе. Бо ўскосны адказ ужо быў у газэтах "Советская Белоруссия" і "Рэспубліка". Але, напэўна, у пэрспэктыве нешта яшчэ будзе і з боку самога Лукашэнкі".
Тэму прызнаньня мяцежных рэспублік разьвівае газэта "Известия": "Раней Лукашэнка заяўляў, што рашэньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі павінен прыняць парлямэнт. Аднак у парадак дня вясеньняй сэсіі гэтае пытаньне ўнесена так і не было... Была створаная працоўная група дзеля вывучэньня гэтага пытаньня. Сябры групы наведалі самаабвешчаныя рэспублікі і Грузію. Даклад па выніках паездкі надрукаваны ня быў. Затое напачатку ліпеня прэзыдэнты Беларусі і Грузіі сустрэліся ў Крыме на сьвяткаваньні 60-годзьдзя кіраўніка Ўкраіны Віктара Януковіча".
У эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" галоўны рэдактар "Независимой газеты" Канстанцін Рамчукоў акрэсьліў істотную розьніцу паміж аўтарытарнымі па сваёй сутнасьці вышэйшымі асобамі ў Расеі і Беларусі:
"Я сустракаўся з сур'ёзнымі замежнікамі, якія складаюць стратэгічныя прагнозы для сваіх урадаў, і яны казалі: ведаеце, Захад не зусім гатовы да таго, каб Пуцін вярнуўся ў прэзыдэнты. Я адказваю: пры чым тут Захад? Гэта ж наша краіна будзе вырашаць! Яны мне адказваюць: ён будзе ўспрымацца як Лукашэнка ў нейкім сэнсе. Я кажу, што гэта ўжо зусім несумленна, таму што Лукашэнка мэтанакіравана працягвае сабе паўнамоцтвы і г.д., а Пуцін "перарваўся", ён ня стаў зьмяняць Канстытуцыю. Мне кажуць: фармальна гэта так, але мэнтальна, калі ён вернецца, ніякай розьніцы ня будзе. А Захад у нас заўсёды досыць сур'ёзны гулец, у тым ліку ў нашых унутрыпалітычных раскладах".
Расейскія тэлеканалы шмат увагі аддалі дапамозе, якую прапанавалі Ўкраіна і Азэрбайджан у тушэньні пажараў на тэрыторыі Расеі. Акцэнтавана (у тым ліку і прэзыдэнтам Мядзьведзевым), што расейскі народ як мае быць ацаніў добры жэст суседзяў. Але паміж радкоў можна было ўлавіць, што абыякавасьць да трагедыі з боку Беларусі, якая дагэтуль у аналягічных сытуацыях дасылала спэцавіяцыю ў Грэцыю і Турэччыну, выклікае шкадаваньне. Толькі сёньня Лукашэнка даручыў ураду разгледзець магчымыя варыянты прадстаўленьня неабходнай дапамогі Расеі.