Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дзяржаўная мадэль сацыяльнай палітыкі ў Беларусі відазьмяняцца ня будзе. Іншымі словамі, шэраг паслугаў і надалей будуць датавацца зь дзяржаўнага бюджэту, што не паспрыяе істотнаму росту заробкаў. Лукашэнка заявіў, што хоць зараз можа зрабіць заробак у 1,5—2 тысячы даляраў, але тады за ўсё давядзецца плаціць рэальную цану. І зрабіў выснову: большасьць беларускага насельніцтва ня хоча рынкавых коштаў.
Кіраўнік Беларусі прапануе грамадзянам эўрапейскія заробкі ў абмен на 100-працэнтную аплату сацыяльных паслугаў. Паводле яго, няма праблемы выйсьці на ўзровень 2 тысяч даляраў, але ў такім выпадку відазьменяцца падыходы і да аплаты паслугаў: "Мы можам зрабіць як у Эўропе, але тады будзеце, як і ў іх, плаціць поўны кошт", — падсумаваў Лукашэнка:
"Напэўна, гэта было б справядліва: даць гэтыя грошы, каб людзі самі распараджаліся, што зь імі рабіць. Але мы пакуль яшчэ не адышлі ад той эканомікі. Справа нават ня ў гэтым. Калі б вы захацелі, мы б зрабілі гэта на працягу 1—2 гадоў. Але былі б рынкавыя цэны на гэтыя паслугі. Проста большасьць гэтага ня хоча. Я нават баюся думаць, як вас у гэтае жыцьцё акунуць".
Эканаміст, колішні кіраўнік жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Менску Іван Анташкевіч кажа, што аднаасобна ўсё вырашаць за іншых — ці ня самая вялікая памылка Лукашэнкі. Між тым эўрапейскі досьвед паказвае, што адмова ад дзяржаўных датацыяў — крок правільны:
"Як гэта адпавядала б існаваньню ў нармальных, рынкавых умовах, ці мэтазгодны такі пераход — у цяперашняй сытуацыі мы на гэтую тэму, на жаль, можам толькі разважаць. Але сам па сабе выхад на 100% аплаты паслугаў у пэўнай ступені зьяўляецца справай пазытыўнай. Таму што гэта ўсталёўвае стымулы і ў спажыўцоў, і ўвогуле нармалізуе эканамічную дзейнасьць — калі няма бюджэтных датацыяў. Да таго ж зьмяншаецца колькасьць розных злоўжываньняў і г.д. Але да гэтага мы, напэўна, сапраўды проста не гатовыя".
Ці карэктная сама па сабе пастаноўка пытаньня — маўляў, можам заплаціць як у Эўропе, але большую палову ўсё адно давядзецца аддаваць за сацыяльныя паслугі? Былы міністар працы Аляксандар Сасноў лічыць, што такія выказваньні збольшага папулісцкія і за імі нічога не стаіць:
"Пытаньне карэктнае, але Лукашэнка такога ніколі ня зробіць. Гэта трэба было зрабіць гадоў 15 таму, але раней ён пра гэта нават ня ўзгадваў. У цэлым жыцьцё не палепшыцца, але мы перайшлі б да рынкавых адносінаў. Тыя ж камунальныя службы, якія зараз існуюць, вельмі дрэнна працуюць якраз таму, што датуюцца зь бюджэту. Дык вось ім бы давялося працаваць рэальна, бо ў іх мог бы зьявіцца канкурэнт, прыватнік. А пакуль будуць дзяржаўныя датацыі, дык прыватны канкурэнт ня зьявіцца ніколі. Таму ў прынцыпе такая схема магчымая. Адзінае, што яна немагчымая пры Лукашэнку. Галоўны тормаз тут адзін — ён сам. І ён нічога ня зробіць, таму што яму трэба кіраваць кожным амаль што дыхам чалавека. Таму проста тыповая дэмагогія".
У Беларусі датуюцца адукацыя, мэдыцына, праезд, жыльлёва-камунальныя паслугі. Аднак ужо зьявіліся катэгорыі, якія служаць выключэньнем. Так, ад 1 чэрвеня ўведзеная 100-працэнтная аплата камунальных паслугаў для ўладальнікаў катэджаў звыш 200 квадратных мэтаў і для тых, на кім лічацца незаселеныя кватэры. Апроч таго, імкліва скарачаецца колькасьць бюджэтных месцаў у навучальных установах, квітнеюць паборы з бацькоў за школьнае навучаньне, пашыраецца пералік платных паслугаў у мэдыцыне.
Экс-старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, эканаміст Уладзімер Ганчарык занепакоены тым, што пры паступовым скарачэньні памеру дзяржаўных датацыяў імкліва растуць кошты. А вось заробкі падчас крызісу ў валютным эквіваленце зьменшыліся амаль удвая:
"Гэта папулісцкая заява, ні на што асабліва не разьлічаная. Тут два моманты: нягледзячы на тое, што за апошні час заробкі сталі нашмат меншыя, кошты растуць літаральна на ўсё. Па-другое, каб пераканацца ў гэтым папулізьме, дастаткова зірнуць на ўдзельную вагу аплаты працы ў валавым унутраным прадукце — і ўсё стане на свае месцы. Дык вось, гэтая вага надзвычай нізкая і апошнім часам не расьце. Гэтымі заявамі шмат у чым прыкрываецца тое, што ў нас абясцэненая працоўная сіла. Дзяржава бесцырымонна недаплочвае людзям. Раней былі так званыя грамадзкія фонды. Іх цяпер няма, а ўсё тое, што было бясплатнае (мэдыцына, адпачынак і г.д.), паступова становіцца за грошы. Рацыя толькі ў тым, што трэба плаціць больш. З гэтым я згодзен".
Пакуль беларускі ўрад толькі зьбіраецца дасягнуць столі заробкаў у 500 даляраў, у Эўропе, якой Лукашэнка страшыць беларусаў, людзі даўно забыліся пра такія сумы. Нават у краінах з катэгорыі "эўрапейскіх сераднякоў" — Партугаліі, Славеніі, Мальце, Грэцыі, Гішпаніі — мінімальны заробак складае ад 500 да 1000 эўра. Меней плаціць папросту забаронена. А вось у Люксэмбургу мінімальны месячны заробак — 1600 эўра, у Ірляндыі — 1400 эўра, у Бэльгіі і Нідэрляндах — па 1300 эўра.

Гэта папулісцкая заява, ні на што асабліва не разьлічаная