Выбух у Газе

У горадзе Газа сёньня раніцай здарыўся моцны выбух, які зруйнаваў дом аднаго зь лідэраў руху ХАМАС і спрычыніў шматлікія ахвяры. Палестынцы заяўляюць, што прычынай выбуху быў ізраільскі авіяўдар. Тэль Авів адпрэчвае датычнасьць да гэтага інцыдэнту. Паводле непацьверджаных зьвестак ад выбуху загінулі два чалавекі. 17 чалавек было шпіталізавана.