Удзельнічае мастак Уладзімер Басалыга
Эфір 29 ліпеня 2010 году
Вячаслаў Ракіцкі: А як вы разумееце такія прыказкі: "Ганчар у чарапках есьці варыць, а шавец у атопках ходзіць", ці "Кожны шавец бяз ботаў ходзіць, а ў каваля сякеры няма"?
Уладзімер Басалыга: Гэтая прыказка пра тое, што выдатна зроблены рамесьнікам выраб, абавязкова будзе запатрабаваны. І выдатнае ўмельства стала прычынай нараджэньня такіх прыказак. Можна пачуць і такую размову: " – Васіль, як справы? – Ай, нічога сабе, усё людзям!" Душа такога чалавека ня можа спыніцца, каб усё лепшае, што ён робіць, аддаць людзям. Ды яшчэ за грошы…"
Рамяство:
"3 рамяством дружыць — у жыцьці не тужыць"
"Усё, што ўмееш, то добра"
"Які рамесьнік — такая работа"
"Вочы страшацца, а рукі зробяць"
"Як умею, так i клею"
"Не сьвятыя гаршкі лепяць"
"Добра усе ўмець, але ня ўсё рабіць"
"Без сякеры ня плотнік, без лапаты не агароднік"
"Ганчар у чарапках есьці варыць, а шавец у атопках ходзіць"
"Кожны шавец бяз ботаў ходзіць, а ў каваля сякеры няма"
"Шавец шыіць—жонка выіць"
"Музыка ды дудар—невялікі гаспадар"
"Музыкант іграець — жонка хлеба ня маець"
"Была б ахвота, дык будзе i работа"
"Якая пража, такое i палатно ляжа"
"Хто ўмее ўсяк, а хто — ніяк"
"Каму ў галаву зайдзе, той за печкай знайдзе"
"Багаты зажабруе, а каваль запануе"
"Ня сілай ухапі, а розумам"
"Сілай капаць — вады ня піць"
"Усё, што ўмееш, то добра"
"Які рамесьнік — такая работа"
"Вочы страшацца, а рукі зробяць"
"Як умею, так i клею"
"Не сьвятыя гаршкі лепяць"
"Добра усе ўмець, але ня ўсё рабіць"
"Без сякеры ня плотнік, без лапаты не агароднік"
"Ганчар у чарапках есьці варыць, а шавец у атопках ходзіць"
"Кожны шавец бяз ботаў ходзіць, а ў каваля сякеры няма"
"Шавец шыіць—жонка выіць"
"Музыка ды дудар—невялікі гаспадар"
"Музыкант іграець — жонка хлеба ня маець"
"Была б ахвота, дык будзе i работа"
"Якая пража, такое i палатно ляжа"
"Хто ўмее ўсяк, а хто — ніяк"
"Каму ў галаву зайдзе, той за печкай знайдзе"
"Багаты зажабруе, а каваль запануе"
"Ня сілай ухапі, а розумам"
"Сілай капаць — вады ня піць"