ААН зацьвердзіла новае права чалавека

Генэральная асамблея ААН зацьвердзіла рэзалюцыю, якая далучае да неад'емных правоў чалавека права доступу да чыстай вады і санітарнай інфраструктуры.

Рэзалюцыя носіць рэкамэндацыйны характар і ня мае моцы міжнароднага закону. Генэральная асамблея заклікала багатыя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі дапамагчы краінам разьвіцьця ў іх высілках забясьпечыць свайму насельніцтву доступ да пітной вады.

У дакумэнце згадваецца, што ў сьвеце штогод памірае каля 2 мільёнаў чалавек у выніку хваробаў зьвязаных з забруджанай вадой і антысанітарыі.

Дэбаты аб прыняцьці рэзалюцыі вяліся 15 гадоў.