Аляксандар Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэньня да Балёнскага працэсу. Беларусь, адзіная эўрапейская краіна, не ахопленая агульнымі стандартамі ў галіне вышэйшай адукацыі, фактычна вырашыла ўскочыць у апошні вагон. Што гэта дасьць Беларусі?
Міністар Радзькоў, які ў 2008 годзе публічна казаў, што Беларусь не сьпяшаецца ўваходзіць у Балёнскі працэс, захаваўшы вернасьць традыцыям савецкай школы, зараз вымушаны рэзка памяняць свае перакананьні і падпарадкавацца загаду кіраўніка дзяржавы.
Між тым у Балёнскай дэклярацыі, прынятай у 1999 годзе, дакладна прапісана мэта — да 2010 году стварыць агульнаэўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. І зараз усе шукаюць новую канцэпцыю вышэйшай адукацыі, эўрапейскай і ўсясьветнай, якая павінна прыйсьці на зьмену Балёнскаму працэсу, лічыць палітоляг Уладзімер Мацкевіч:
"У гэтым сэнсе Беларусь ускоквае ў апошні вагон і амаль ня зможа нічога зрабіць, каб наблізіцца да стандартаў эўрапейскай адукацыі. Для міністра Радзькова зь яго поглядамі зараз вось такое распараджэньне прэзыдэнта, так бы мовіць, цалкам бясьпечнае. Ніякіх істотных зьменаў беларускай сыстэме адукацыі ўжо ня варта чакаць. Па-другое, кадры і тыя погляды, якія сёньня пануюць у Міністэрстве адукацыі і кіраўніцтве ВНУ, яны ўсё адно застаюцца савецкімі. Таму яны сёньня зразумелі, што патрэбны нейкія дзеяньні хаця б павярхоўна-касмэтычныя, якія не закранаюць сутнасьці сыстэмы адукацыі. Таму ня думаю, што тут варта так ужо спадзявацца на тое, што працэс, так бы мовіць, пайшоў".
Былы прарэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, прафэсар Уладзімер Дунаеў заяву А. Лукашэнкі пра далучэньне да Балёнскага працэсу кажа лічыць станоўчай:
"Дзякуй Богу, што такое рашэньне прынятае. І ёсьць надзея, што хаця б архітэктура адукацыі будзе хоць нейкім чынам мяняцца... Але праблема ў тым, што Балёнскі працэс ідзе ўжо 11 гадоў, і ў параўнаньні з Балёнскай дэклярацыяй 1999 году эўрапейскія краіны прасунуліся істотна, і нам будзе вельмі складана іх дагнаць".
На думку спадара Дунаева, нават калі гэта будзе чыста фармальнае капіяваньне, гэта будзе ўжо някепска. Але напоўніць гэтую рэформу адпаведным сэнсам будзе ў цяперашніх умовах вельмі складана. І яшчэ адзін істотны момант — ва ўмовах Беларусі ніхто не разумее важнасьці лібэралізацыі адукацыі.
"А гэта — аснова Балёнскага працэсу. Але самае галоўнае — гэта імпэратывы акадэмічнага жыцьця. Прынцыпы ўнівэрсытэцкай аўтаноміі і акадэмічныя свабоды".
А вось гэтага ў беларускіх ВНУ якраз і бракуе. Беларускія ВНУ, у адрозьненьне ад эўрапейскіх і амэрыканскіх, цалкам падкантрольныя Міністэрству адукацыі. І ні заканадаўства, ні рэальнасьць пакуль ня сьведчаць пра жаданьне перамен.
Старшыня камісіі па навуцы, адукацыі і культуры ў Палаце прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч лічыць, што Беларусь і раней рухалася ў кірунку Балёнскага працэсу: двухузроўневая сыстэма ёсьць, мабільнасьць ёсьць і гэтак далей. А што тычыцца прызнаньня дыплёмаў і магчымасьці працаўладкаваньня на тэрыторыі ўсяго Эўразьвязу, то гэта даволі адносна, кажа спадар Здановіч:
"Таму што ўсе краіны Эўропы патрабуюць ад уладальнікаў дыплёмаў, каб яны паказалі ня толькі веды, але і ўменьне працаваць. Таму для іх уводзіцца альбо спэцыяльны тэст, альбо спэцыяльная стажыроўка цягам да двух гадоў. Таму мы, па сутнасьці, знаходзімся ў Балёнскім працэсе. Неабходна толькі аформіць больш афіцыйна гэтае ўступленьне. А вось, на мой погляд, вельмі карысна можа адбіцца ўступленьне ў Балёнскі працэс, калі паглядзець ня ў бок Захаду, а ў бок Усходу. Мы зараз стварылі саюз з Казахстанам і Расеяй, а гэтыя дзьве краіны ўжо знаходзяцца ў Балёнскім працэсе. І без узаемнага прызнаньня дакумэнтаў аб адукацыі, без аднолькавых патрабаваньняў да ўсіх прафэсій, канечне, мы не абыдземся. Таму ўступленьне ў Балёнскі працэс дасьць большы выйгрыш, калі глядзець у бок Усходу".