Як беларусы ўспрынялі фільмы расейскага тэлеканалу НТВ, скіраваныя супраць Аляксандра Лукашэнкі – адказ на гэтае пытаньне паспрабавалі атрымаць сацыёлягі з агенцтва Baltic Surveys. Агенцтва зьяўляецца літоўскім партнэрам усясьветна вядомага сацыялягічнага цэнтру Gallup Organization. У 2004 годзе Baltic Surveys арганізоўвала правядзеньне экзыт-полу ў Беларусі падчас канстытуцыйнага рэфэрэндуму.
Пра апошняе дасьледаваньне цэнтру Юры Дракахруст гутарыў з кіраўніцай Baltic Surveys Расай Алішаўскене.
Дракахруст: Што гэта было за дасьледаваньне, як і калі яно праводзілася?
Алішаўскене: Гэта было апытаньне дарослых (з 18 гадоў і старэйшых) жыхароў беларускіх гарадоў. Апытаньне рабілася па тэлефоне на мінулым тыдні. Былі апытаныя 502 рэспандэнты. Ім задаваліся пытаньні: ці ведаюць яны, што ёсьць такія фільмы "Хросны бацька-1" і "Хросны бацька-2", адкуль яны пра іх даведаліся, калі яны ведаюць пра іх, як яны лічаць, праўда ці хлусьня ўтрымліваецца ў гэтых фільмах.
Дракахруст: І якія вынікі дасьледаваньня?
Алішаўскене: Апытаньне паказала, што аб тым, што такія фільмы ёсьць, ведаюць 35% дарослых гараджанаў Беларусі. Гэта немалая лічба.
З тых, хто сказаў, што ведае пра гэтыя фільмы, 15% сказалі, што бачылі па тэлебачаньні абедзьве стужкі, яшчэ 18% з тых, хто ведае пра іх, глядзелі па тэлебачаньні хаця б адзін з гэтых фільмаў, 6% глядзелі абодва ці адзін фільм у інтэрнэце, 38% з тых, хто чуў пра "Хросных бацькаў", самі іх не глядзелі, але чулі пра іх ад сяброў, сваякоў, знаёмых ці ад некага іншага, хто іх бачыў. Нарэшце, каля 10% з тых, хто ведае пра стужкі, чыталі пра іх у іншых СМІ. У ацэнках стужак сярод тых, хто пра іх ведае, меркаваньні падзяліліся. 27% лічаць, што там паказана больш-менш праўда, 32% лічаць, што, хутчэй, хлусьня.
Дракахруст: А як веды і стаўленьне да гэтых стужак залежыць ад сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык?
Алішаўскене: Больш пра гэта ведалі людзі маладзейшыя і з вышэйшай адукацыяй. Гэта тыя, хто больш цікавіцца палітычнымі навінамі. І яны часьцей схільныя лічыць зьмест гэтых стужак праўдай. Людзі больш сталага веку ацэньваюць іх больш крытычна.
Дракахруст: Наколькі я ведаю, гэта ня першае дасьледаваньне, якое ваш цэнтар праводзіў у Беларусі. Паводле вашай ацэнкі, як гэтыя стужкі маглі паўплываць на стаўленьне беларусаў да кіраўніка дзяржавы?
Алішаўскене: Я мяркую, што яны моцна не зьмянілі гэтага стаўленьня. Тыя, хто крытычна ставіцца да ўлады, лічылі, што ў гэтыхстужках больш праўды, гэта пацьвердзіла іх крытычнае стаўленьне. Тыя, хто пазытыўна ставіцца да ўлады, часьцей лічылі гэта хлусьнёй. Такія стужкі часьцей за ўсё пацьвярджаюць устаноўку, якую людзі маюць.
Я не магу пацьвердзіць гэта лічбамі, такое пытаньне не задавалася, гэта выснова, якая вынікае з майго досьведу.
Пра апошняе дасьледаваньне цэнтру Юры Дракахруст гутарыў з кіраўніцай Baltic Surveys Расай Алішаўскене.
Дракахруст: Што гэта было за дасьледаваньне, як і калі яно праводзілася?
Алішаўскене: Гэта было апытаньне дарослых (з 18 гадоў і старэйшых) жыхароў беларускіх гарадоў. Апытаньне рабілася па тэлефоне на мінулым тыдні. Былі апытаныя 502 рэспандэнты. Ім задаваліся пытаньні: ці ведаюць яны, што ёсьць такія фільмы "Хросны бацька-1" і "Хросны бацька-2", адкуль яны пра іх даведаліся, калі яны ведаюць пра іх, як яны лічаць, праўда ці хлусьня ўтрымліваецца ў гэтых фільмах.
Дракахруст: І якія вынікі дасьледаваньня?
Аб тым, што такія фільмы ёсьць, ведаюць 35% дарослых гараджанаў Беларусі
З тых, хто сказаў, што ведае пра гэтыя фільмы, 15% сказалі, што бачылі па тэлебачаньні абедзьве стужкі, яшчэ 18% з тых, хто ведае пра іх, глядзелі па тэлебачаньні хаця б адзін з гэтых фільмаў, 6% глядзелі абодва ці адзін фільм у інтэрнэце, 38% з тых, хто чуў пра "Хросных бацькаў", самі іх не глядзелі, але чулі пра іх ад сяброў, сваякоў, знаёмых ці ад некага іншага, хто іх бачыў. Нарэшце, каля 10% з тых, хто ведае пра стужкі, чыталі пра іх у іншых СМІ. У ацэнках стужак сярод тых, хто пра іх ведае, меркаваньні падзяліліся. 27% лічаць, што там паказана больш-менш праўда, 32% лічаць, што, хутчэй, хлусьня.
Дракахруст: А як веды і стаўленьне да гэтых стужак залежыць ад сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык?
Больш пра гэта ведалі людзі маладзейшыя і з вышэйшай адукацыяй.
Дракахруст: Наколькі я ведаю, гэта ня першае дасьледаваньне, якое ваш цэнтар праводзіў у Беларусі. Паводле вашай ацэнкі, як гэтыя стужкі маглі паўплываць на стаўленьне беларусаў да кіраўніка дзяржавы?
Алішаўскене: Я мяркую, што яны моцна не зьмянілі гэтага стаўленьня. Тыя, хто крытычна ставіцца да ўлады, лічылі, што ў гэтых
Такія стужкі часьцей за ўсё пацьвярджаюць устаноўку, якую людзі маюць.