Эўрапейскі Зьвяз афіцыйна зацьвердзіў новыя санкцыі супраць Ірану. Іх мэта — дамагчыся ад Тэгерану супрацоўніцтва з усясьветнай супольнасьцю ў іранскай ядзернай праграме. Санкцыі прадугледжваюць шэраг фінансава-эканамічных абмежаваньняў для асобаў і арганізацыяў, якія зьвязаныя з ядзернымі дасьледаваньнямі ў гэтай краіне.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных на пытаньне "Свабоды", ці магчыма далучэньне да гэтых санкцыяў, згадаў, што Беларусь не ўваходзіць у Эўразьвяз. Таму і рашэньне Брусэлю на Беларусь не распаўсюджваецца:
"Мы будзем прытрымлівацца выключна таго інструмэнтарыю, які афіцыйна зацьверджаны ў рамках прынятай рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН. За межы рэзалюцыі мы, натуральна, выходзіць ня будзем".
Дакумэнт, які згадвае афіцыйны прадстаўнік МЗС, быў ухвалены Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў сёлета 10 чэрвеня. Аднак санкцыі Эўразьвязу — больш радыкальныя за аанаўскія. Яны закранаюць сфэры гандлю, энэргетыкі, банкаў, забараняюць інвэстыцыі ў іранскія прадпрыемствы па здабычы ды перапрацоўцы нафты і газу. А санкцыі ААН уключаюць толькі эмбарга на пастаўкі ў Іран цяжкой ваеннай тэхнікі, у тым ліку танкаў, бронемашын, караблёў і ракетных сыстэмаў, ды робяць правілы кантактаў замежных кампаніяў з іранскімі прадпрыемствамі і фінансавымі структурамі больш жорсткімі.
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі згадвае: у Аляксандра Лукашэнкі і іранскага лідэра Махмуда Ахмадзінэджада надзвычай цёплыя асабістыя адносіны:
"Хачу нагадаць, што ўвосень нам абяцаюць чарговы візыт Лукашэнкі ў Іран. І тут узьнікае цікавае пытаньне: "Як Беларусь будзе выконваць аанаўскія санкцыі?"
Візыт Лукашэнкі ў Іран пакуль ня мае дакладнай даты. Яго прывязваюць да першай нафты, якую беларускія спэцыялісты разам з іранскімі зьбіраюцца атрымліваць на радовішчы Джафэйр. Менавіта яе хочуць затым перавозіць у Беларусь, гэтаксама як вэнэсуэльскую. Таму, лічыць Раман Якаўлеўскі, беларускі лідэр будзе па-ранейшаму падтрымліваць свайго калегу на міжнароднай арэне:
"Безумоўна, будзе падтрымліваць. Іран цяпер старшынюе ў Руху недалучэньня — буйной міжнароднай арганізацыі. Беларусь таксама ўваходзіць у гэтую структуру. Адзіная з эўрапейскіх краінаў, дарэчы".
Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў больш асьцярожны ў прагнозах:
"Ці пагодзіцца афіцыйны Менск пайсьці насуперак Брусэлю? Пытаньне вельмі складанае. Пад гэтыя абмежаваньні ў Ірана будуць, прабачце за таўталёгію, абмежаваныя магчымасьці разьлічвацца зь Беларусьсю. Прынамсі яны скароцяцца. Таму, я мяркую, беларускай уладзе варта было б устрымацца ад дэманстратыўных крокаў. Але ня ведаю, наколькі гэта прымальна для беларускага кіраўніцтва".