Сьвет учора і сёньня, 26-27 ліпеня

Рабочыя вычэрпваюць нафту з вады у партовым горадзе Даліян на паўночным усходзе Кітаю. Паводле кітайскіх уладаў, выцек нафты каля паўночна-усходняга ўзьбярэжжа пасьпяхова ўзяты пад кантроль.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустракае ў Менску прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Пілігрымы-шыіты зьбіраюцца каля мячэці Імама Абаса ў ірацкім горадзе Кербала.

Салдат каля месца выбуху бомбы ў ірацкім горадзе Кербала. Ад выбуху двух бомбаў 26 ліпеня ў Кербале загінулі 19 чалавек, у асноўным пілігрымы-шыіты.

Жабрачка на Краснай плошчы ў Маскве. У расейскай сталіцы была зафіксаваная рэкордна высокая тэмпэратура, і ў горадзе ўтварыўся смог ад пажараў у лясах і тарфяньніках.

Авечкі каля ветравых электратурбінаў непадалёк ад паўночнанямецкага гораду Гусум.