Сьвет учора і сёньня, 22 – 23 ліпеня

Косаўскія альбанцы ў падзеленым горадзе Мітравіца сьвяткуюць рашэньне суду ААН ў Гаазе аб тым, што абвяшчэньне незалежнасьці Косава не парушала міжнароднага права.

Каля дзьвярэй консульства Вэнэсуэлы ў сталіцы Калюмбіі Багаце. Вэнэсуэльскі прэзыдэнт Уга Чавэс абвясьціў, што Вэнэсуэла разрывае дыпляматычныя адносіны з Калюмбіяй пасьля абвінавачаньняў у тым, што Вэнэсуэла дае прытулак на сваёй тэрыторыі калюмбійскім паўтанцам.

Актывісты руху ў абарону жывёлін у сталіцы Мэксыкі Мэхіка зьвяртаюць увагу на гібель жывёлін пасьля выцеку нафты ў Мэксыканскай затоцы. Надпіс на плякаце: "Нафта забівае жывёлін".

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісвае ў Белым Доме закон, які мяняе сыстэму выплаты дапамогі беспрацоўным.

Невядомыя ў масках ідуць да лягеру эколягаў, якія пратэстуюць супраць высяканьня лесу ў Падмаскоўі.

Кітайскія пажарнікі ліквідуюць наступствы паводкі ў правінцыі Чанкін на паўднёвым захадзе Кітаю.

Работнікі гатэлю Hyatt у Лос-Анджэлесе пратэстуюць супраць умоваў працы.

Затрыманьне адной з удзельніц пратэсту работнікаў гатэлю Hyatt у Лос-Анджэлесе. Паводле паліцыі, удзельнікі парушылі ўмовы дазволу на пратэст.