Беларусь ніколі ня мела "шкурных інтарэсаў", разьвіваючы Мытны саюз "трох" і ідучы на інтэграцыю, у тым ліку — у саюзе Беларусі і Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся з адказным сакратаром камісіі Мытнага саюзу Сяргеем Глазьевым.
Паводле А. Лукашэнкі, беларускі бок не вінаваты ў тым, што ў саюзе Беларусі і Расеі ня ўсё атрымліваецца. Маўляў, беларускі бок ня мае рэсурсаў, каб яго тармазіць, саюз ствараўся, "каб паказаць прыклад, а пакуль атрымліваецца наадварот". Паводле спадара Лукашэнкі, Беларусь ня будзе перашкаджаць іншым інтэграцыйным утварэньням, але будзе зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў.
Паводле А.Лукашэнкі, "калі нам адкрыта пачынаюць дэманстраваць, што вы знаходзіцеся на лаве запасных — мы з такім падыходам ня згодныя і, наколькі магчыма, змагаемся з гэтым". Калі гэта абсалютна непрымальна для нас, будзем шукаць іншыя шляхі.
"Мы будзем патрабаваць ад нашых партнэраў, каб яны выконвалі тыя абяцаньні і нашы дамоўленасьці. Бо калі гаворка зайшла пра Мытны саюз — Беларусь далучыцца, не далучыцца. А калі не далучыцца, то мы вас тут нахілім. Як жа вы нахіліце, калі ў нас з Расеяй у гэтым пляне занадта далёка зайшлі і пад гэта ёсьць усе дамовы? Як жа можна выбудаваць мяжу, калі мы ня сябры Мытнага саюзу, паміж Беларусьсю і Расеяй? Тады трэба дэнансаваць усе дамовы, якія ў нас ёсьць. То бок ніхто не глядзіць на тыя дамовы: калі не, то мы вас нахілім і гэтак далей. Нас гэта вельмі насьцярожвае. Мы працуем на тое, знаходзячыся ў рэжыме чаканьня, каб было лепш".
Сяргей Глазьеў распавёў аб працэсе фармаваньня Мытнага саюзу. Чакаецца, што цягам пяці гадоў прырост ВУП у Мытным саюзе складзе каля 15%. Асаблівую выгаду атрымаюць прадпрыемствы ў сфэры вытворчай каапэрацыі. Маўляў, "пераходны пэрыяд праходзіць не без шурпатасьцяў, але ў цэлым працэс увайшоў у жорсткую каляіну". Спадар Глазьеў мяркуе, што ў бліжэйшыя месяцы атрымаецца гэтыя "шурпатасьці" ліквідаваць.
Чым выкліканая сустрэча А.Лукашэнкі з С.Глазьевым? Палітоляг Аляксандар Класкоўскі адзначыў:
"Тое, што ў Менск прыехаў прадстаўнік Масквы, адлюстроўвае цяперашнія вялікія праблемы ў пабудове Мытнага саюзу. Бо паперы хаця і падпісаныя, але вузлы супярэчнасьцяў не разьвязаныя. І зараз ідзе такая закулісная фаза ўлагоджваньня інтарэсаў. Хаця гэтыя інтарэсы настолькі розныя, што ня факт, што яны будуць улагоджаныя. І адсюль такая вельмі асьцярожная рыторыка Лукашэнкі. Ён ня ўтойвае, што Беларусь заняла пазыцыю чаканьня. І раней Лукашэнка больш рэзка казаў, што Расеі гэты Мытны саюз непатрэбны, і калі што — ня мы будзем вінаватыя ў яго развале. Гэта на ўсякі выпадак падсьцілаецца саломка, калі трэсьне гэтае даволі крыва збудаванае інтэграцыйнае збудаваньне, за якім найперш прасочваюцца інтарэсы Масквы. І гэтая фраза, што тут у Беларусі няма шкурных інтарэсаў, мае свой падтэкст, бо лёгка здагадацца, у каго могуць быць шкурныя інтарэсы пад гэтай шыльдай".