Абама выставіць Камэрону рахунак за "British Petroleum"

Сёньня ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з брытанскім прэм’ер-міністрам Дэвідам Камэронам.

Белы Дом заявіў, што галоўнай тэмай перамоваў будзе сытуацыя ў Афганістане. Аднак, паводле назіральнікаў, закуліснымі тэмамі перамоваў могуць стаць заклапочанасць ЗША брытанскай кампаніяй “British Petroleum” і яе паводзінамі падчас выцечкі нафты ў Мэксыканскай затоцы, а таксама чуткі, што брытанскі нафтавы гігант пралабіраваў у мінулым годзе вызваленьне лібійскага тэрарыста, адказнага за выбух амэрыканскага самалёту на Локербі, у абмен на магчымасьць для “British Petroleum” распрацоўваць радовішчы ў Лібіі.