Вязьні Ўладзімер Асіпенка і Міхаіл Казлоў, асуджаныя па справе Мікалая Аўтуховіча, неўзабаве выйдуць на волю па амністыі, якая ўступіла ў сілу. Аўтуховіч пад амністыю не патрапіць.
Амністыя ў зьвязку з 65-годзьдзем Перамогі ўступіла ў дзеяньне. Паводле Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, у калёніях пачалі фармаваць адміністрацыйныя камісіі, якія прымуць рашэньні аб вызваленьні пэўных вязьняў. Ці выйдуць на волю Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка і Міхаіл Казлоў, якія былі асуджаныя на гэтак званым "тэрарыстычным працэсе"? Паводле зьвестак, Мікалай Аўтуховіч не падпадае пад амністыю, бо асуджаны за злачынства, якое зьдзейсьніў, не адбыўшы яшчэ папярэдняга пакараньня. Што да Ўладзімера Асіпенкі, то ў Івацэвіцкай калёніі, дзе яго трымаюць, ужо пачалі рыхтавацца да амністыі, паведаміла ягоны адвакат Тамара Сідарэнка.
Тамара Сідарэнка: "Асіпенка рыхтуецца выйсьці. Іх зьбіралі, тых, каго будуць выпускаць. Але дакладна калі — гэта залежыць ад адміністрацыі. Гэтыя зьвесткі я атрымала ад дачкі Асіпенкі Людмілы, якой ён даслаў ліст. Яна спадзяецца, што тата хутка будзе на волі".
Паводле адваката, ва Ўладзімера Асіпенкі засталася магчымасьць накіраваць наглядную скаргу на прысуд, і пасьля выхаду на волю ён яшчэ можа гэта зрабіць:
Тамара Сідарэнка: "Магчыма, будзе абскарджваць. Бо абвінавачаньне ў захоўваньні зброі, якой ён ніколі ня бачыў, мяркую, прыцягнутае за вушы".
Уладзімер Асіпенка быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за захоўваньне зброі. У справе фігураваў пакунак з толавымі шашкамі і старой стрэльбай, якую нібыта на загад Асіпенкі схавалі ў рацэ пад Ваўкавыскам. Паводле сьледзтва, зброя прызначалася для тэрактаў супроць высокапастаўленых чыноўнікаў. Між тым Асіпенка гэта абвяргаў, а сьведкі давалі супярэчлівыя зьвесткі як пра зброю, так і пра месца яе захаваньня.
Ці хутка падпадзе пад амністыю яшчэ адзін фігурант справы, былы міліцыянт Міхаіл Казлоў? Паводле сьледзтва, Казлоў ведаў, што Аўтуховіч і Асіпенка разам зь яшчэ адным саўдзельнікам, Ларыным, рыхтавалі тэракты, але не паведаміў пра гэта адпаведным установам. І хаця суд не ўстанавіў, што падрыхтоўка да тэрактаў сапраўды была, Міхаіл Казлоў быў асуджаны на 2 гады за невыкананьне службовых абавязкаў. Адвакат Барыс Ляскоўскі паведаміў "Свабодзе", што амністыя ў любым выпадку паўплывае і на лёс Міхаіла Казлова.
Барыс Ляскоўскі: "Ён падпадае пад артыкул аб скарачэньні тэрміну пакараньня на 1 год. Я зьвярнуўся ў суд па даведку, што ў яго няма парушэньняў і запазычанасьці і няма да яго пазоваў. Чакаю, калі мне дадуць такую даведку, і адпраўляю яе да яго ў калёнію".
Карэспандэнт: "Ці можа ён выйсьці на волю ў выніку гэтага скарачэньня тэрміну?"
Барыс Ляскоўскі: "Тут у нас два варыянты. Калі да яго ўжывуць амністыю зараз, да 8-га жніўня, то ён можа выйсьці ўмоўна-датэрмінова яшчэ раней. Калі ён усё ж гэты месяц адбудзе і амністыю ўжывуць пасьля 8-га жніўня, то адразу пасьля ўжываньня амністыі ён выходзіць на волю".
Карэспандэнт: "Такім чынам, у любым выпадку ён хутка выйдзе на волю?"
Барыс Ляскоўскі: "Так. Пасьля 8-га жніўня, хутчэй за ўсё, яго там ужо ня будзе".
Паводле адваката, Міхаіл Казлоў адбывае пакараньне ў калёніі "Віцьба-3" пад Віцебскам. "Сваякі паведамілі, што зь ім у калёніі ўсё нармальна", — сказаў адвакат Барыс Ляскоўскі.
У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў пэўныя тэрміны стасаваньня амністыі да Асіпенкі і Казлова не называюць.
Паводле міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, з турмаў, калёній і гэтак званай "хіміі" ў выніку амністыі выйдзе больш за 3 тысячы чалавек, тэрмін зьняволеньня каля 10 тысяч вязьняў будзе скарочаны. Усяго ў Беларусі адбываюць пакараньне ў розным выглядзе каля паўсотні тысяч чалавек.
На здымку:Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка ў часе судовага працэсу.