Менскія рыбакі Валеры і Зоя Анікейчык злавілі ў рацэ Прыпяць двухмэтровага сама вагой каля 50-ці кіляграмаў.
"Такога здаровага прыгажуна злавіў упершыню. Мы яго адпусьцілі. А злавілі на "дарожку", на воблер, і змагаліся зь ім хвілінаў 40. Потым выцягнулі яго на пясчаны плёс і цягнулі зь берагу. Мэтраў за 15 ён сеў жыватом на мель і мы яго з жонкай цягнулі, як маглі, за галаву, за хвост. Злавіла яго жонка Зоя. Узялося ў яе. Мы зразумелі, што ў лодку мы яго не ўцягнем. І яна на беразе бегла за сьпінінгам за ім , падкручвала. Потым праз паўгадзіны катушка адвалілася ад сьпінінга. І тады мне давялося дапамагчы".
Чаму адпусьцілі рыбіну?
"Такі прыгажун вялізны ўжо ўспрымаецца як жывёліна. Шкада яго, куды ж яго есьці?! Тым больш ён 50 кіляграмаў, а мне на днях споўнілася 50 гадоў. Ды яшчэ і дзень рыбака быў у гэты дзень.Таму, калі выцягнулі на бераг, жонка сказала, што мы яго адпусьцім. І потым не шкадавалі. Тыя хто быў на беразе фатаграфаваліся з рыбінай, а адна жанчына сказала, ой, колькі ж зь яго многа будзе катлет".

Your browser doesn’t support HTML5