Сьвет учора і сёньня, 13-14 ліпеня

Гішпанія. Пяць чалавек пацярпелі ад разьятраных быкоў падчас традыцыыйнага фэстывалю ў горадзе Паплёна.

ФІліпіны. Тайфун Conson разбурыў рэклямны шчыт на ўзьбярэжжы.

Філіпіны. Работнікі ліквідуюць наступствы тайфуну Conson.

Філіпіны. Чалавек, які страціў свой дом у выніку тайфуну Conson, штурхае возік, на якім сьпіць яго дзіця.

Філіпіны. Жанчына прадае рыбу на рынку пры сьвячах - тайфун Conson спыніў падачу электрычнасьці.

Пакістан. Актывіст разьвітваецца з лідэрам нацыяналістаў Белуджыстану Хабібам Джалібам, забітым у выніку нападу.

Пакістан. Паліцыя гасіць вогнішчы, падпаленыя нацыяналістамі-белуджамі падчас пратэстаў пасьля забойства Хабіба Джаліба.

Індыя. 60 чалавек былі шпіталізаваныя пасьля працёку хлёру ў прамысловым раёне Мумбаю.

Індыя. Ліквідацыя наступстваў працёку хлёру ў Мумбаі.

Расея. Мітынг у абарону Сяргея Махнаткіна, якога асудзілі за спробу абараніць жанчыну ад міліцыі падчас акцыі апазыцыі.

Расея. С.Махнаткін атрымаў 2,5 года турмы за заўвагу міліцыянтам, якія зьбівалі старую жанчыну на Трыюмфальным пляцы.