Беларусь і Ўкраіна падпісалі міжурадавае пагадненьне аб захадах дзеля разьвіцьця супрацоўніцтва ў сфэры транспартаваньня нафты па тэрыторыі Ўкраіны ў Беларусь.
Падчас візыту беларускай дэлегацыі ў Кіеў у цэнтры ўвагі былі пытаньні супрацоўніцтва ў галіне транзыту нафты па тэрыторыі Ўкраіны і арганізацыі паставак беларускіх нафтапрадуктаў ва Ўкраіну. Умовы транспартаваньня вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь пакуль не раскрываюцца.
Паводле прэс-сакратара беларускага ўраду Аляксандра Цімашэнкі, частка дамовы складае камэрцыйную таямніцу. Прэс-сакратар першага віцэ-прэм'ера Ўкраіны Андрэя Клюева Арцём Пятрэнка патлумачыў карэспандэнту "Свабоды", што гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра транспартаваньне нафты чыгункай:
"Пагадненьне аб захадах дзеля разьвіцьця супрацоўніцтва ў сфэры транспартаваньня нафты па тэрыторыі Ўкраіны ў Беларусь падпісалі першыя віцэ-прэм'еры Беларусі і Ўкраіны Ўладзімер Сямашка і Андрэй Клюеў."
Прадстаўнік "Беларускай нафтавай кампаніі" Андрэй Сініца таксама ня стаў камэнтаваць падпісанае пагадненьне. Ён адзначыў, што Беларусь і Вэнэсуэла стварылі сумеснае прадпрыемства па арганізацыі паставак нафты ў Беларусь. У ім 25% — беларуская частка і 75% — вэнэсуэльская. А што да транспартаваньня праз Украіну, то ніякіх праблем не ўзьнікае.
"Мы праз "Адэса — Броды" цяпер не працуем. Мы выкарыстоўваем чыгуначны транспарт. Што будзе потым, ня ведаю".
Але чаму тады чарговы танкер з вэнэсуэльскай нафтай ідзе праз эстонскі порт Мууга? Паводле спадара Сініцы, разглядаюцца ўсе магчымыя шляхі дзеля дывэрсыфікацыі:
"Я скажу больш: цяпер ідуць два танкеры на Адэсу і адзін на Эстонію. Чаго зацыклівацца толькі на адным маршруце, калі таксама ёсьць магчымасьць і праз Эстонію? Цяпер вядуцца перамовы зь іншымі партамі краін Балтыі. У нас ёсьць два заводы. Калі праз Украіну, то Мазыр бліжэй, Мазырскі НПЗ. Адпаведна, "Нафтан" праз Украіну далей. А вось калі праз Эстонію, то "Нафтан" бліжэй, а Мазыр далей".
Транспартаваньне праз Украіну ажыцьцяўляецца на "вельмі прымальных умовах, усё ідзе сваёй чарадой, на падставе ўсіх дамоўленасьцяў". Аднак "цяпер ніхто ня скажа", якую колькасьць вэнэсуэльскай нафты з заплянаваных 4 мільёнаў тон мяркуецца даставіць у Беларусь праз Украіну.
Эканамічны аглядальнік газэты "Беларусы і рынак" Тацяна Манёнак не выключае, што падчас перамоваў разглядалася магчымасьць паставак нафты праз нафтаправод "Адэса — Броды":
"Але я ня думаю, што гэта будзе хутка, што гэта будзе хутчэй, чым праз два гады. Магчыма, там нейкі зьмяшаны варыянт паставак. Некалькі варыянтаў ёсьць. Але пакуль, ня маючы гарантый паставак нафты, узгадняць нейкія пастаўкі ў авэрсным кірунку па трубаправодзе — а гэта самы танны варыянт паставак — проста немагчыма. Таму, хутчэй, дамовы па нейкім камбінаваным варыянце".
Эканаміст Леанід Злотнікаў скептычна ставіцца да пэрспэктываў вэнэсуэльскага праекту. Адносна выкарыстаньня нафтаправоду "Адэса — Броды" ён сказаў:
"Было шмат інфармацыі, што Ўкраіна гатовая гэты нафтаправод выкарыстаць, але пры ўмове, што перапампоўвацца будзе ня менш як 10 мільёнаў тон нафты. Толькі тады гэта будзе прыбытковым. Але пакуль такога няма".
Транзыт жа нафты праз Украіну па чыгунцы залежыць ад цаны на нафту.
"Калі гэтая цана на 50—70% ніжэйшая ад цаны ўсясьветнай, то нам і дарагая чыгунка таксама шкоды ня робіць. Усё залежыць ад цаны на нафту, а гэта вялікі сакрэт і ніхто яго не выдае. Таму разьлічыць прыбытковасьць усёй гэтай апэрацыі нельга. Можа такое здарыцца, што Вэнэсуэла проста будзе дапамагаць беларускаму рэжыму".

Т.Манёнак: Ня маючы гарантый паставак нафты, узгадняць нейкія пастаўкі ў авэрсным кірунку па трубаправодзе немагчыма