Тыдзень у фатаздымках

5 ліпеня - У Менску пачалася двухдзённая канфэрэнцыя Нацыянальнага форуму грамадзянскай супольнасьці «Дарожная карта „Ўсходняга партнэрства“ для Беларусі».

6 ліпеня - Актывісты БРСМ ля Камароўскага рынку пратэставалі супраць паказу на НТВ фільму «Хросны бацька».

6 ліпеня - Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ правяла пікет супраць Мытнага саюзу.

6 ліпеня - На Віцебшчыне, у вёсцы Лучай Пастаўскага раёну, пачаўся 6-ты мастацкі пленэр «У пошуках Атлянтыды».

6 ліпеня - «Летняя ночка купальная яснай растаяла зьнiчкаю…»

7 ліпеня - Ля дому Зьмітра Завадзкага прайшла акцыя памяці.

7 ліпеня - Ля дому Зьмітра Завадзкага прайшла акцыя памяці. На фота — Вольга Грыгор’еўна Завадзкая, Сьвятлана Завадзкая.

7 ліпеня - Напярэдадні адкрыцьця «Славянскага базару ў Віцебску» у горадзе будаўніча-добраўпарадкавальны аўрал.

7 ліпеня - У Канадзе адзначылі стагодзьдзе зь дня нараджэньня Аляксея Грыцука.

8 ліпеня - На ўсіх рэклямных тумбах ды шчытах Наваградку зьявіліся ўлёткі з надпісамі: «Хросны Бацька» на НТВ абавязкова паглядзіце!»

8 ліпеня - «Наша Ніва»з інфармацыяй пра фільм «Хросны бацька» таямніча зьнікла па дарозе ў шапікі.

8 ліпеня - Артур Фінькевіч у шпіталі. На яго напалі непадалёк ад управы БНФ і акадэміі міліцыі, моцна зьбілі і пырснулі ў твар ды вочы атрутай.

8 ліпеня - Пасьля выкраданьня подпісаў за вуліцу Васіля Быкава пад Менскам прайшла акцыя грамадзкай кампаніі «Гавары праўду», дзе аб’явілі, што захаваліся копіі скрадзеных подпісаў.

9 ліпеня - У Траецкім прадмесьці сталіцы прайшло тэатралізаванае відовішча і музычны фэст, прысьвечаныя 600-годзьдзю перамогі ў Грунвальдзкай бітве і 660-годзьдзю князя Вітаўта Вялікага.

9 ліпеня - У Беларусі гасьціў эўракамісар Штэфан Фюле, сустракаўся з дэмакратычнымі актывістамі і міністрам замежных спраў.

10 ліпеня - У Менску прайшоў устаноўчы зьезд руху «Маладая Беларусь».

10 ліпеня - У Гомелі дзеля новай дарогі зьнішчылі лес, пляж і старажытныя курганы.