Сьвет учора і сёньня, 8-9 ліпеня

Індыя. У Ахмэдабадзе абваліўся жылы дом.

Пакістан. Апліцыянт дапамагае параненаму ў выніку тэрарыстычнага акту ў Пэшавары.

Босьнія. Тысячы рыдлёвак на мэмарыяльных могілках Патачары каля Срэбраніцы.

Босьнія. 11 ліпеня будзе адзначацца 15-я гадавіна падзеньня Срэбраніцы і масавых забойстваў мусульманаў.

Ізраіль. Ізраільскія курды зладзілі акцыю пратэсту перад турэцкай амбасадай у Тэль-Авіве.

Ізраіль. Удзельнікі маршу за вызваленьне ўтрымванага ісламістамі салдата Гілада Шаліта ўваходзяць у Ерусалім.

Грэцыя. Акцыя пратэсту супраць рэжыму эканоміі перад будынкам парлямэнту ў Атэнах.

Шры Ланка. Пікет удзячнасьці Расеі за падтрымку ў спрэчцы з ААН вакол расьсьледаваньня ваенных злачынстваў улады.

Бэльгія. Прынцэса Матыльда і прынц Філіп зь дзецьмі падчас экскурсіі на дзіцячую фарму П'ерляпор.

Славаччына. Новым славацкім прэм'ер-міністрам стала хрысьціянская дэмакратка Івэта Радычава.

ЗША. Прэзыдэнт Барак Абама на мітынгу падтрымкі лідэра сэнацкай большасьці Гары Рэйда ў Лас-Вэгасе.

Украіна. Адзначэньне 60-гадовага юбілею Віктара Януковіча ў Данецку.

Францыя. Акторка Шарлёта Гэнзбур (справа) разам з маці Джэн Біркін адкрывае ў Парыжы Сад Сэржа Гэнзбура.

Гішпанія. Падчас традыцыйнага бегу быкоў у Памплёне тром удзельнікам забавы давялося зьвярнуцца ў шпіталь.

Кітай. Пеўні гуляюць у футбол у Шэньяне.

Швэйцарыя. Першы кругласутачны палёт самалёта на сонечных батарэях закончыўся пасьпяхова.