Увесь комплекс дачыненьняў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам будзе абмеркаваны заўтра на сустрэчы эўракамісара па пытаньнях пашырэньня ЭЗ і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Пра гэта паведаміў журналістам прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Ён адзначыў, што візыту эўракамісара ў Менск надаецца вялікае значэньне. Гэта працяг таго дыялёгу Менску з Брусэлем, які пачаўся ў лютым 2009 году — тады ў Менск прыяжджаў Хавіер Саляна.
Вярхоўны прадстаўнік у пытаньнях агульнай зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Эўразьвязу, Генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна 19 лютага мінулага году сустрэўся ў Менску з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прадстаўнікамі няўрадавых грамадзкіх арганізацыяў.