Тыдзень у фатаздымках

28 чэрвеня - У Наваградку прайшоў сярэднявечны фэст.

28 чэрвеня - Прэм’ер міністар Літвы Андрус Кубілюс наведаў месца масавага растрэлу суайчыньнікаў пад Чэрвенем.

28 чэрвеня - На Вайсковых могілках Менску адбылася жалобная паэтычная імпрэза з нагоды 68-й гадавіны сьмерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. На фота — выступае Міхась Шавыркіін.

29 чэрвеня - У Менску аб’яўленая двухгадовая вайна з баршчавіком.

29 чэрвеня - У Гомелі вынесьлі вырак двум пэдафілам.

29 чэрвеня - Прадпрыемства «Беларуськалій» (на фота), беларускія магістральныя нафтаправоды — «Гомельтранснафта «Дружба» і Наваполацкае ўнітарнае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» — згодна з прэзыдэнцкім указам ператвараюцца ў акцыянэрныя таварыствы.

29 чэрвеня - Справу Руслана Канавалава, якога вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаваных выданьняў, аршанскі гарадзкі суд спыніў праз адсутнасьць доказаў.

30 чэрвеня - Стала вядома, што гэтая новая вуліца ля Нёмна ў Горадні, магчыма, будзе насіць імя Быкава.

30 чэрвеня - Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан Майкал Скэнлан сустрэўся з журналістамі Радыё Свабода і адказаў на пытаньні слухачоў і чытачоў.

30 чэрвеня - Каля двух дзясяткаў людзей сталага веку намагаліся патрапіць на судовае пасяджэньне ў Магілёўскім абласным судзе, дзе разглядаўся пазоў шэрагу праваслаўных вернікаў. Яны патрабуюць выдаць ім пашпарты грамадзян Беларусі без ідэнтыфікацыйнага нумару.

30 чэрвеня - Невядомы вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг над праспэктам Перамогі ў спальным раёне Віцебску.

30 чэрвеня - Вандалы пашкодзілі помнік Яну Паўлу ІІ ў Віцебску.

1 ліпеня - На Гарадоччыне ўсталявалі памятны крыж удзельнікам антысавецкага паўстаньня.

1 ліпеня - У Будславе — штогадовы рэлігійны фэст. Прыбываюць пілігрымы.

1 ліпеня - У Будславе — штогадовы рэлігійны фэст.

1 ліпеня - Гомель і Чачэрск наведала знаная тэнісістка Марыя Шарапава. Яна пасол добрай волі Праграмы разьвіцьця ААН і фінансава падтрымлівае ў Беларусі мэдычныя й адукацыйныя дабрачынныя праекты, разьлічаныя на дапамогу дзецям чарнобыльскіх раёнаў.

2 ліпеня - Нягледзячы на забарону Міністэрства культуры на рэстаўрацыйныя працы ў наваградзкай Барысаглебскай царкве, на падворку рыхтуюць купалы-цыбуліны, каб паставіць на гатычны храм.

2 ліпеня - Выпуск у Акадэміі МУС. Манэткі на шчасьце!

3 ліпеня - Актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўшанавалі памяць ахвяраў войнаў і рэпрэсій на Вайсковых могілках і ў парку Чалюскінцаў.

3 ліпеня - У Магілёве адбылося сьвята нацыянальных культур «Беларусь — наш агульны дом»

3 ліпеня - Кур’ёз у Віцебску. Актывісту Алесю Галаваню ў апошні дзень забаранілі граць ролю паліцая ў сцэнцы ў рамках сьвяткаваньняў Дня рэспублікі.

3 ліпеня - У краіне сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці — Дзень рэспублікі.