Лукашэнка сказаў бізнэсмэнам праўду

Прэзыдэнт Беларусі разаслаў буйным расейскім бізнэсоўцам ліст, дзе выклаў свой пункт гледжаньня на расейска-беларускую газавую вайну. Як стала вядома сайту Lenta.ru, гэта пасланьне атрымалі каля 80 прадпрымальнікаў.

Тэкст гэтага ліста, аднак, цалкам супадае з тэкстам прэзыдэнта Беларусі, апублікаванага газэтай "Правда" 28 чэрвеня. Лукашэнка абвінавачвае расейскі бок з зрыве перамоваў па цане на газ, а таксама выказвае меркаваньне, што за канфліктам стаяць ня столькі эканамічныя, колькі палітычныя інтарэсы Расеі, якія спрабуе "пашыхтаваць" кіраўніцтва Беларусі. На думку Лукашэнкі, мэта гэтага ціску відавочна: прымусіць беларускае кіраўніцтва "пайсьці на саступкі на шкоду нацыянальным інтарэсам" і атрымаць ласыя кавалкі беларускай уласнасьці".

Лукашэнка зноў падкрэсьліў, што з-за "недружалюбнай палітыкі" Масквы ў Беларусі "становіцца ўсё менш прыхільнікаў глыбокай інтэграцыі" з Расеяй.

Разам з тым, як адзначае Lenta.ru, незразумела, якія мэты хоча дасягнуць Лукашэнка сваім лістом. Бо ў тэксьце не ўтрымліваецца ніякіх просьбаў ці заклікаў.


Падрабязнасьці - пазьней на нашым сайце.