Сьвет учора і сёньня. 30 чэрвеня - 1 ліпеня

ЗША. Газэта са здымкам падазраванай у шпіянажы расейскай грамадзянкі Анны Чэпман у нью-ёркскім кіёску.

Кіпр. Падазраваны ў шпіянажы на карысьць Расеі канадзкі грамадзянін Робэрт Крыстофэр Мэтсас, які зьнік.

ЗША. Абвінавачаная ў шпіянажы на карысьць Расеі журналістка пэруанскага паходжаньня Вікі Пэлаэз, арыштаваная 28 чэрвеня.

Нямеччына. Новаабраны прэзыдэнт Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны Крыстыян Вульф.

Нямеччына. Крыстыяна Вульфа з абраньнем віншуе яго супернік на выбарах прэзыдэнта Яахім Гаўк.

Нямеччына. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і новы нямецкі прэзыдэнт Крыстыян Вульф.

Расея. Кіраўнік фірмы "KrioRus" Даніла Мядзьведзеў выходзіць з падмаскоўнага складу, дзе захоўваюцца замарожаныя трупы.

Індыя. Школьнікі ў Нацыянальны дзень перапрацоўкі адкідаў.