Госьць “Начной Свабоды” -- адзін з удзельнікаў галадоўкі пацыентаў шпіталю з прымусовым лячэньнем сухотаў у Воўкавічах Анатоль Шавяльшчынскі.
Эфір 28 чэрвеня. 29 чэрвеня Анатоля Шавяльчынскага забралі са шпіталя і трымаюць пад вартай па падазрэньні ў нападзе на міліцыянтаў.
Шавяльчынскі: Галадоўку пратэсту мы робім для таго, каб нам палепшылі ўмовы. А то нас тут утрымліваюць як у турме -- калючы дрот, ні крамаў, нічога. Гэта лячэбная ўстанова кшталту прымусовай.
Соўсь: А як вас лечаць?
Шавяльчынскі: Раней тэрмін быў да года, цяпер зрабілі да трох.
Соўсь: Я так зразумела, што хворыя, якія знаходзяцца ў шпіталі, гэта, з большага -- людзі, якія адбывалі альбо адбываюць пакараньне?
Шавяльчынскі: Так, тут усякія ёсьць. Людзі ўтрымліваюцца і з "плюсавымі", і з "мінусавымі" паказчыкамі ў адным бараку. Хаця можна разьдзяліць. "Мінус" -- гэта калі чалавек ідзе на выздараўленьне і не выкідвае палачкі ў атмасфэру. А "плюс" - гэта калі чалавек можа заразіць. І атрымліваецца, што ў тых, хто выздараўлівае -- можа з'явіцца палачка Коха.
Соўсь: І выпадкі такія бывалі, што чалавек з “мінусам” пераходзіў у катэгорыю “плюсу”
Шавяльчынскі: Так, гэта ёсьць.
Соўсь: А Вы ў якой калёніі былі?
Шавяльчынскі: Я быў у турме ў Горадні, і вызваляўся там. І на “дванаццатцы” у Воршы, у тубшпіталі, быў. І ў Івацэвічах быў. А вызваляўся з Горадні. Я прыехаў, было ўсе нармальна, потым – пагаршэньне. Мяне забірала "хуткая", і яна і выявіла распад у лёгкіх.
Соўсь: А ў калёніях, у турмах, якая колькасьць людзей, якая хварэе на сухоты?
Шавяльчынскі: Вельмі вялікая. У кожнай турме недзе па два атрады ёсьць, колькасьць людзей у атрадзе -- прыблізна 250 чалавек. Так што каля 500 чалавек у кожнай турме.
Соўсь: І верагоднасьць у здаровага заразіцца на сухоты вельмі вялікая?
Шавяльчынскі: Так.
Соўсь: Наколькі я ведаю, вельмі важна пры сухотах вітаміны атрымліваць.
Шавяльчынскі: Так, вітаміны, добрае харчаваньне, праветрываньне, кварцаваньне. А нас толькі падтрымліваюць, каб крыху было паляпшэньне. Рацын не мяняюць. Мінаховы нібыта грошы дае, а куды яны ідуць -- на харчваньне, на лячэньне, альбо на гэты дрот, гэтыя камэры -- ня ведаю. У нас туі няма чым заняцца, вакол будынку ходзім, як дурні, і ўсё. Адно даміно, адзін тэлевізар, і кнігі. І ўсё, больш ніякіх забаваў.
Соўсь: А як да вас ставіцца пэрсанал? Ці вы адчуваеце, што вы ўсё ж у шпіталі, а не за кратамі?
Шавяльчынскі: Ну, некаторыя ставяцца як да хворых, а некаторыя фармальна. Я ўжо забыўся, калі быў абход у нас. У мяне ёсьць яшчэ адна хвароба сур'ёзная, толькі сёньня я атрымаў нейкі курс лячэньня, а так два тыдні пакутаваў. А ёсьць і такія лекары, якія сьмяяліся, калі нас тут білі.
Соўсь: І вас даволі часта зьбіваюць? Хто?
Шавяльчынскі: Ахова. Ня ведаю, як будзе далей. У пятніцу была камісія, але як яны вырашаць -- ня ведаю. У аховы зьмяніліся адносіны, а з лячэньнем – нічога.
Соўсь: А колькі брала ўдзел у галадоўцы?
Шавяльчынскі: З 47-- недзе 20 чалавек галадалі. Пакуль не прыехалі з міністэрства аховы здароў'я, з пракуратуры. Але як вырашаць нашыя праблемы, я сказаць не магу, ніхто гэтага ня ведае. Мы ў іх папрасілі краму зрабіць, нейкія забаўляльныя рэчы, і каб людзей не зьбівалі. Паглядзім, як яно будзе далей прасоўвацца. Гэта ж не турма, а шпіталь прымусовага лячэньня. А тут і перадачы палавіняць, і цукар палавіняць. Крыўдна, калі прывезьлі перадачу, а зь яе аддалі толькі палову. Пазбаўляюць спатканьняў. А тут жа ёсьць маладыя хлопцы, да якіх прыяжджаюць дзяўчаты. Словам, як у турме. А самае галоўнае -- у чалавека здараецца гора, і няма чым яму дапамагчы.
Соўсь: А ў вас ёсьць магчымасьць слухаць радыё?
Шавяльчынскі: Тэлевізар у нас ёсьць, а хваля вашая дрэнна ловіцца. І мабільны тэлефон -- "Вэлком" працуе нармальна, МТС дрэнна.
Соўсь: Але вось вы ўсё ж змаглі данесьці інфармацыю пра галадоўку.
Шавяльчынскі: Так, чалавек, які выпісаўся, даў нам нумар вашага тэлефона, каб мы з вамі зьвязаліся. Калі нават ня пойдуць на саступкі -- будзем зьвязвацца з вамі, прасіць, каб прыехалі карэспандэнты. Учора тут аднаго чалавека зьбілі. Ня лечаць, а калечаць -- атрымліваецца так.