Беларусь плянуе падпісаць з Расеяй "атамны праект" у ліпені

Беларусь плянуе падпісаць міждзяржаўнае пагадненьне з Расеяй аб будаўніцтве АЭС у ліпені.
Пра гэта заявіў сёньня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.

Ён сказаў, што гэты атамны праект выгадны як для Беларусі, так і для Расеі.

"Невядома, каму гэта станцыя больш патрэбная. Будаўніцтва такой станцыі – гэта вялікая загрузка расейскага машынабудаўнічага комплексу. І такімі праектамі на пяць з гакам мільярдаў даляраў нідзе не раскідваюцца".

Сямашка прызнаў, што магчыма "тут ёсьць і нашы недапрацоўкі, мы зацягнулі падпісаньне гэтага дакумэнту ўжо на паўгода".

"Але я спадзяюся, што ў ліпені мы гэты дакумэнт падпішам".