Пра гэта паведаміў першы намесьнік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка зрабіў 28 чэрвеня ў Менску на сустрэчы з намесьнікам міністра гандлю КНР, старшынём кітайскай часткі беларуска-кітайскай камісіі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Гао Хучэнам.
Сямашку цытуе БелаПАН: "Мы лічым, што нашы адносіны маюць значна большы патэнцыял, прынамсі ў разы большы, чым цяпер", — заявіў Сямашка.
Уладзімір Сямашка нагадаў, што 25 чэрвеня ў прэзыдэнта Беларусі прайшла нарада, на якой разглядаліся беларуска-кітайскія адносіны ў эканамічнай сфэры. "Стрыжань гэтых адносінаў — асваеньне крэдытнай лініі на 15 млрд. даляраў, адкрытай Кітаем для Беларусі", — адзначыў Сямашка. Паводле яго слоў, беларускі ўрад ужо падрыхтаваў пад гэтую крэдытную лінію больш за 100 буйных праектаў.
Як адзначыў першы віцэ-прэм'ер, Беларусь станоўча ацэньвае адносіны з Кітаем у палітычнай, эканамічнай, фінансавай сфэрах. З удзелам кітайскіх кампаній і фінансавых рэсурсаў у Беларусі выконваецца шэраг буйных праектаў, у тым ліку будуюцца новыя цэмэнтныя заводы, мадэрнізуюцца ЦЭЦ.
Паводле БелаПАН, у 2003—2009 гадах у эканоміку Беларусі паступіла кітайскіх інвэстыцый прыкладна 232 млн. даляраў. Сума прыцягнутых Беларусьсю зьнешніх дзяржаўных пазык з КНР у 2009 годзе склала 543,1 млн. даляраў ЗША.
Кітай зьяўляецца адным з найважнейшых зьнешнегандлёвых партнэраў Беларусі. Паводле вынікаў мінулага году краіна заняла 5-е месца па аб'ёме тавараабароту, 11-е — па экспарце Беларусі і 2-е — па імпарце сярод краін далёкага замежжа.
Апошнімі гадамі асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў КНР былі калійныя ўгнаеньні, капралактам, кар'ерныя самазвалы і запчасткі да іх, электронныя інтэгральныя схемы і мікразборкі, хімічная прадукцыя. Асноўныя групы беларускага імпарту з КНР — абсталяваньне, камплектавальныя вырабы і матэрыялы для экспартна арыентаваных вытворчасьцей Беларусі, спажывецкія тавары.
У сакавіку 2010 году Кітай паабяцаў прафінансаваць сумесныя двухбаковыя праекты на суму 15 мільярдаў даляраў.