Сьвет сёньня, 27-28 чэрвеня

Кіргізстан. Вайскоўцы ў Бішкеку ідуць галасаваць на канстытуцыйным рэфэрэндуме.

Афганістан. Хлопец з вадой на фоне перадвыбарчага плякату.

Ізраіль. Сям'я салдата Гілада Шаліта, узятага ў закладнікі палестынцамі, распачала 12-дзённы марш пратэсту.

Палестына. На акцыі пратэсту супраць пабудовы сьцяны ў мясцовасьці Бэйт Джала каля Бэтлеему.

Гандурас. Прыхільнікі прэзыдэнта Мануэля Сэлая, адхіленага ад улады ў выніку вайсковага перавароту год таму.

Кітай. Актывісты “Грынпісу” на дэманстрацыі перад Аддзелам аховы асяродзьдзя ў Ганконгу.

Канада. Паліцыя арыштоўвае ўдзельніка акцыі пратэсту супраць саміту “вялікай дваццаткі” ў Таронта.

Канада. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў на саміце “вялікай дваццаткі” ў Таронта.

Украіна. Вэтэран УПА плача на адзначэньні 103-й гадавіны Рамана Шухевіча ў Львове.

ЗША. Прынц Гары падае з каня падчас матчу ў пола на дабрачыннай акцыі дапамогі дзецям Лесота ў Нью Ёрку.

Турцыя. Гей-прайд парад у Стамбуле.

Калюмбія. Гей-прайд парад у Багаце.

Кувэйт. Жанчыны на сэсіі кувэйцкага парлямэнту.