Мяне заўсёды адштурхоўвала пэрспэктыва патрапіць у сьвет аднолькавых турыстычных буклетаў - застыць пад глянцавым сонцам на тыдзень у шэзьлёнгу з выглядам шчасьлівага робата, пастаўленага на падзарадку. Наогул, перад загадзя і падрабязна сплянаваным адпачынкам, калі табе застаецца толькі адбыць праграму, я аддаю перавагу спантанным вылазкам у невядомае. Гэтым разам, упершыню за жыцьцё ахвяраваўшы мундыялем, я махнуў, кіруючыся ўнутраным парывам, разам з старэйшым сынам на край зямлі.
Найбліжэйшы да Беларусі край зямлі, куды можна дабрацца безь бюракратычных фармальнасьцяў і гераічных высілкаў, знаходзіцца на адлегласьці каля 2400 кілямэтраў ад Менску ў пасёлку Церыберка (Кольская паўвыспа, Мурманская вобласьць), які стаіць на ўзьбярэжжы ўскрайкавага мора Паўночнага Ледавітага акіяну - Баранцавага мора. На мапе сьцяжком пазначаны канчатковы пункт нашай вандроўкі:
Лёгкасьць, зь якой сёньня можна наведаць край зямлі, выпіць там квасу, закусваючы шакалядкай, і патэлефанаваць дахаты, нават расчароўвае - такой маленькай стала зусім нядаўна неабсяжная плянэта. Маленькай і цеснай, аб чым сьведчылі зьмены на этыкетцы квасу «Нікола», упадабанага намі яшчэ падчас жыцьця ў Падмаскоўі і набытага ў падарожжа па сопках і скалах у навакольлях Церыберкі. Тры гады таму, калі мы пілі «Ніколу» апошнім разам, на ёй красаваўся дзёрзкі і кідкі надпіс:
Дырэктар кампаніі-вытворцы такім чынам фармуляваў філязофію слогана: «Наш брэнд "Нікола" бярэ на ўзбраеньне прыродную праўду супраць штучнай фальшы, здаровае супраць сумнеўнага, спрадвечнае, сапраўднае супраць наноснага і прышлага. Мы бачым магчымасьць і неабходнасьць зьмены расейскай культуры піцьця, культуры спажываньня ахаладжальных напояў. Квас мусіць вярнуць пазыцыі, якія ў смутныя постперабудовачныя часы захапілі розныя хершы-колы. Таму мы кажам: "Квас - ня кола, пі "Ніколу"!».
Цяпер гэты надпіс зьнік з этыкеткі. Сьпярша ў мяне прамільгнула думка, быццам квас распаўсюджваецца безь яго толькі ў Мурманскай вобласьці - каб не бянтэжыць жыхароў гораду Кола, які даў назву ўсёй паўвысьпе:
Пазьней выявілася, што гэта «штучная фальш, сумнеўнае, наноснае і прышлае» перамаглі - пад ціскам кампаніяў Coca-Cola і PepsiCo ФАС (Фэдэральная Антыманапольная Служба) Расеі забараніла ўжываньне слогану «Квас - ня кола...», і ён зьнік з этыкеткі. Гэткія ўсплёскі «буржуазнай законнасьці» ў справе абароны інтарэсаў амэрыканскіх кампаніяў (згадайма таксама спарадычныя жорсткія перасьледы карыстальнікаў «пірацкай» вэрсіі Windows) дзіўнавата глядзяцца на тле фактычна афіцыйнага антыамэрыканізму.
Датычна законнасьці, калі ўжо аб гэтым зайшла гаворка, загагуліны, якія яна выпісвае ў Расеі, неаднойчы мяне зьдзіўлялі. Напрыклад, міліцыянт на мурманскім вакзале ў адказ на пытаньне, дзе можна абмяняць валюту, накіраваў нас наўпрост да... валютчыкаў. Адвыклыя ад «незаконных апэрацыяў з замежнай валютай», грошы мы ў іх мяняць ня сталі. Тым больш, што тыя валютчыкі, прызабытыя ў Беларусі тыпажы, нібыта сыйшлі са стэнда «Іх расшуквае міліцыя».
Забаўна, што гэты выпадак быў успрыняты маім трынаццацігадовым сынам як яшчэ адна праява «клопату пра людзей». Ляяльнае стаўленьне да гандлю з рук на пэронах, мноства камэрцыйных шапікаў і кропак хуткага харчаваньня на вуліцах, нават адсутнасьць забароны расьпіваньня піва ў грамадзкіх месцах - усе гэтыя чыньнікі сфармавалі ягонае ўяўленьне. Асабліва ж яго ўразіў расповед жанчыны, якая падсела ў цягнік «Менск - Мурманск» у сталіцы Карэліі Петразаводзку, пра тое, як лёгка ў Расеі «стрыгчы капусту». Ніякай бюракратычнай цяганіны, справаздачнасьці, падаткаў яна нікому ня плаціць. Езьдзіць па карэльскіх сёлах, свабодна гандлюе шмоткамі ды рознай драбязой. «Карэлы ягад назьбіраюць, фінам здадуць, рускаму ж чалавеку грошы карман пякуць, а тут я...». Згадваныя ёй сумы прыбыткаў насамрэч уражвалі, хаця гучалі ня вельмі праўдападобна ў пляцкартным вагоне.
Карэльская бізнэсвумэн аказалася беларускай. Дарэчы, беларусы ў Карэліі зьяўляюцца трэцяй па велічыні нацыянальнай групай (5,3 % насельніцтва) пасьля рускіх (76,6 %) і карэлаў (9,2 %). Паводле нашай спадарожніцы, многія займаюцца бізнэсам і маюць рэпутацыю «дзелавых». Ня толькі з-за роду сваёй дзейнасьці, але і таму, што «качаюць правы» ў стасунках з уладамі. Нечаканыя мэтамарфозы нацыяльнага характару. Адкуль што ўзялося?
(Акурат у дзень нашага прыезду ў Церыберку тут скончыўся «Беларускі кірмаш»)
Выслухаўшы меркаваньні правадніцы, якая нахвальвала «чысьціню і парадак» у Беларусі («а галоўнае - у нас ЦІХА»), і карэльскай бізнэсвумэн («так, чыста, ціха, але ня сытна - ня корміць Лукашэнка людзей»), сын робіць для сябе выснову: «Вось, у нас толькі забараняюць усё і дбаюць пра вонкавае. Падчысьціць, там, падфарбаваць... Трэба пра ўнутранае дбаць - пра людзей, каб яны зарабіць маглі».
Дык некаторым нават калі магчымасьць даць, яны яе змарнуюць. У аўтэнтычнай беларускай бабулькі, якая ехала ў суседнім з намі адсеку да сына ў горад Апатыты, прадпрымальніцкая жылка цалкам адсутнічала. Падгулялы камандзіровачны ўсё спрабаваў угаварыць яе разаслаць яму пасьцелю, чаго ён ужо сам ня ў стане быў зрабіць, і атрымаць за паслугу сумленна заробленыя сто рублёў (~ 10 000 Br). Тая ж уперлася - і ні ў якую. Калі б вы, кажа, ветліва папрасілі мяне дапамагчы, я б дапамагла. А за сто рублёў ня буду. Аргумэнты камандзіровачнага, што ў наш час усё прадаецца і ўсё купляецца, і наогул, ён хацеў ёй ласку зрабіць, бо ведае пра гаротны стан пэнсіянэраў, не спрацавалі. Хочаце зрабіць ласку, гаворыць бабулька, аддайце сто рублёў проста так. Той таксама пайшоў на прынцып - проста так ня дам, я вам не мільянэр і ня каса ўзаемадапамогі, магу даць толькі магчымасьць зарабіць. Урэшце давялося яму самому расьсьцілаць сабе пасьцелю.
Як бы там ні было з дбаньнем пра «ўнутранае», пра вонкавае ў Расеі думаюць у апошнюю чаргу. Перасякаючы расейскую мяжу на цягніку «Менск - Мурманск», мы пільна ўтаропіліся ў акно, каб выглядзець, што зьменіцца. Усё як быццам засталося па-ранейшаму, толькі адразу ж зьявіліся пахіленыя або зусім паваленыя драўляныя слупы электраперадач з іржавым дротам. Ну, думаю, няйначай, папрацавала дывэрсійная група зь Беларусі па заданьні ўраду - з мэтай выгодна падкрэсьліць перавагі беларускага парадку. Але паколькі тыя «пізанскія слупы» суправаджалі нас амаль да канца паездкі, ад вэрсіі прошукаў зьнешняга ворага давялося адмовіцца.
Калісьці Аляксандр Праханаў, знаны пясьняр расейскага імпэрыялізму, адказваючы на пытаньне журналісткі радыё «Эхо Москвы», чаму ў Расеі такія кепскія дарогі, сказаў нешта кшталту: мы займаемся тытанічнай справай - будаўніцтвам Богаімпэрыі, нам не да дробязяў. Што ўжо казаць пра нейкія там слупы. Відавочна, простастаячыя слупы несумяшчальныя з рускім касьмізмам і мэсіянствам.
У самой Церыберцы таксама ня надта клапаціліся пра тое, каб зрабіць уражаньне на гасьцей:
(Уезд у пасёлак)
(Адносна цывілізаваная частка Церыберкі)
(Колішні пасялковы Дом культуры)
(Фасад гатэлю, дзе мы спыніліся. Там былі вельмі зьдзіўленыя нашым зьяўленьнем. Падобна, гасьцей не чакалі. Тым ня менш, грошы злупілі такія, нібыта ад пастаяльцаў няма адбою - 1250 рублёў з чалавека за суткі, прыкладна 40 даляраў. Работнік гатэлю шапнуў нам, маўляў, гэта ўсё начальнік-міраед, які нечакана прыехаў. Каб ня той начальнік, ён сам пусьціў бы нас пераначаваць забясплатна. «Толькі б піва папілі».)
У гэтым антуражы арганічна глядзеліся б недачалавекі з карцінаў мастака-ачарніцеля Васі Ложкіна:
Нічога падобнага. Нават мужычок, які папрасіў у мяне «трыццатку» каля мясцовай крамы, быў прыстойна апрануты, паголены і ня меў якіх-небудзь заўважных прыкметаў алькагольнай дэградацыі на твары. Па пасёлку ганялі ладныя машыны і матацыклы, жылыя дамы былі абвешаныя гронкамі спадарожнікавых антэнаў, кватэры, у якія можна было зазірнуць з вуліцы, выглядалі добраўпарадкаванымі. Карацей, калі заплюшчыць вочы на горы сьмецьця і ўсюдыісныя руіны закінутых будынкаў, Церыберка выглядала досыць шчасьлівым пасёлкам. Пэўна, суворыя ўмовы не дазваляюць людзям «апускацца», бо ня выжывеш.
На сайце пасялковай адміністрацыі запрашаюць на працу лекара агульнай практыкі з акладам 29 000 рублёў (~ 1000 даляраў, і тое бяз прэміяў і палярных надбавак). Ня ведаю, наколькі гэта суадносіцца зь сярэднім узроўнем заробкаў, падобна, што мясцовыя жыхары галоўным чынам самі творцы свайго шчасьця. Адной з асноўных крыніцаў іхных даходаў ёсьць (незаконная) лоўля крабаў, ад якіх нам, на жаль, давялося бачыць толькі панцыры на ўзьбярэжжы акіяну:
Вялікія спадзевы ў пасёлку ўскладаюцца на «Газпром». Пра ягоных супрацоўнікаў, якія жылі ў гатэлі паралельна з намі, казалі з асаблівым гонарам і пашанай. «Газпром» плянуе пабудаваць у навакольлях Церыберкі завод па звадкаваньні газу з Штокманаўскага газавага радовішча - аднаго з найбуйнешых некранутых радовішчаў у сьвеце. Пабудова заводу ўвесь час адкладаецца і пераносіцца, але дарогу праз скалы да яго ўжо актыўна пракладаюць:
У сувязі з чым у Церыберцы знаходзіцца парк грузавых мэрсэдэсаў зь некалькіх дзясяткаў машынаў.
Праспаўшы аўтобус да Мурманску, які ходзіць з пасёлку тры разы на тыдзень, мы без асаблівай надзеі маркотна папляліся на трасу. Без асаблівай надзеі, бо па дарозе ў Церыберку за сто трыццаць кілямэтраў шляху праз тундру сустрэлі ўсяго тры-чатыры машыны, якія ехалі ў Мурманск. Умовы для перамяшчэньня аўтаспынам неспрыяльныя. Дарма хваляваліся - празь якія-небудзь паўгадзіны перад намі спынілася фура з адкрытым прычэпам, шчыльна запоўненым грузавымі аўташынамі. Кіроўца сказаў, што ўзяць нас ня можа, але за ім едзе ўазік, які нас падбярэ.
З размоваў хлопцаў з уазіку (ён сапраўды нас падабраў), мы зразумелі, што яны вязуць прадаваць тыя шыны, узяўшы іх «на рэалізацыю». Узяць іх «на рэалізацыю» у пасёлку на ўзьбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяну, аточанага скаламі і тундрай, можна было толькі ў адным месцы - у будаўнікоў дарогі. Для якіх «Газпром», верагодна, не паскупіўся на запаскі.
Тым, хто ўмее такім чынам «стрыгчы капусту», у Расеі сапраўды раздольле.
Тым часам Кольская пракуратура, у імя трыюмфу законнасьці і правапарадку, змагаецца з ільготамі ў церыберскай лазьні:
На ўсе гэтыя жыцьцёвыя недарэчнасьці і марнасьці забываесься, гуляючы ў навакольлях пасёлку.
Паўночная прырода аскетычная і элітарная, у адрозненьне ад грубай папсы трапічных пальмаў і ліянаў. Трэба мець абсалютны слых паэта, каб у адценьнях шэрага і блакітнага неба і азёраў, цёплай зялёнай палітры імхоў і лішайнікаў, мудрагелістых выгінаў галінаў і каранёў карлікавых дрэўцаў знаходзіць уцеху сэрцу і спажыву розуму. Касьцяк камянёў, рэдкія кветкі - стомленая прырода набліжаецца да свайго фіналу, за якім нябеснае бязмоўе акіяну і льдоў.
Сьнег яшчэ ня ўсюды растаў, і можна зьехаць са сьнежнай горкі. Адмысловая асалода ў канцы чэрвеня:
У тундры пачалася вясна:
Цяжка ўявіць сабе, колькі мусіў працаваць акіян над гэтымі формамі:
Скала, абседжаная чайкамі:
Цясьніна трохпальцага волата, як мы яе ахрысьцілі. Гэты фотаздымак - прадмет майго асаблівага гонару, таму што, як для непрафэсійнага альпініста без рыштунку, спуск да нагі волата быў даволі небясьпечным. Далёка ня кожны турыст сюды забіраецца:
ЗЯМЛЯ СТАЛА МАЛЕНЬКАЙ І ЦЕСНАЙ

МЭТАМАРФОЗЫ НАЦЫЯЛЬНАГА ХАРАКТАРУ

БУДАЎНІКАМ БОГАІМПЭРЫІ НЕ ДА ДРОБЯЗЯЎ

РАДОВІШЧА АЎТАМАБІЛЬНЫХ ШЫНАЎ

ІЛЬГОТЫ Ў ЛАЗЬНІ АДМЕНЕНЫЯ З-ЗА ПРАТЭСТУ ПРАКУРАТУРЫ
Тым часам Кольская пракуратура, у імя трыюмфу законнасьці і правапарадку, змагаецца з ільготамі ў церыберскай лазьні:
НЕРУКАТВОРНАЯ РАСЕЯ