Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюз» выступіў з адкрытай антырасейскай рыторыкай, абвінаваціў Крэмль у разьвязваньні газавай вайны і прызнаў, што Маскве «не падабаецца» асабіста беларускі кіраўнік.
Інтэрвію было запісана 24 чэрвеня, у самы разгар «газавай вайны», відаць таму выступ А. Лукашэнкі быў надта эмацыйны і нават гнеўны. А. Лукашэнка прадэманстраваў журналісту тэлеканалу беларускі плацёж за газ і сказаў, што чакае цяпер аплаты ад Расеі, якая вінаватая за транзыт значна больш.
Аляксандар Лукашэнка ўсю віну за эскаляцыю газавай вайны і недаадтрыманьне празь яе Эўропай часткі паліва цалкам усклаў на Расею:
«Гэтая яны закруцілі вэнтыль на 60 працэнтаў. Пры чым тут мы?»
Гаворачы аб палітычных прычынах канфлікту, А. Лукашэнка заявіў, што праблема ня толькі ў нэгатыўнай рэакцыі Масквы на непрызнаньне Менскам Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, недалучэньне Беларусі да Мытнага саюза і прытулак Бакіеву ў Беларусі:
«Пытаньне глыбей. У іх вока гарыць на дзяржаўную ўласнасьць у Беларусі, якая сёньня не прыватызаваная і якую хочуць прыхапіць
Ім не падабаецца тут Лукашэнка.
Газавая спрэчка была толькі нагодай для ціску на Беларусь перад прэзыдэнцкімі выбарамі, прызнаў Лукашэнка:
«Яны пачынаюць прагаворваць тэзыс аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Усё абсалютна ясна. І нашая апазыцыя, і яны лічаць, што Лукашэнка дзеля захаваньня ўлады перад выбарамі здасьць усё, каб Крэмль яго падтрымаў... Мне непатрэбная ніякая падтрымка. Мне ня трэба ніякія прызнаньні, акрамя беларускага народу».
Размовы Мядзьведзева і Мілера, якія гаварылі перад тэлекамэрамі на тэму газавых даўгоў Беларусі, Лукашэнка назваў «адрэжысаваным сюжэтам зь фільму».
На думку А. Лукашэнкі, ў выніку газавай вайны Эўропа перакананалася, што трэба больш інтэнсіўна шукаць альтэрнатыўныя шляхі паставак вуглявадародаў, што «на Расею спадзявацца абсалютна нельга».
Але разам з тым, Лукашэнка заявіў, што Беларусь не гатовая разьвярнуцца на 180 градусаў і пайсьці ў бок эўрапейскай інтэграцыі,
Я не хачу сказаць, што ў нас ня любяць Эўропу, ня хочуць жыць, як у Эўропе. Гэта прысутнічае.
«Але я не хачу сказаць, што ў нас ня любяць Эўропу, не разумеюць, ня хочуць жыць, як у Эўропе. Гэта прысутнічае. Але нашыя людзі хочуць жыць у сваёй краіне. Мы нікуды ня будзем разварочвацца. Мы застанёмся на сваім лапіку зямлі. Мы будзем жыць тут, не ствараючы нікому ніякіх праблем».