Сьвет учора і сёньня. 24-25 чэрвеня.

Канада. Паліцыя патрулюе вуліцы Таронта, дзе сёньня адкрываецца саміт G20.

Канада. Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан прыбыў на саміт G20.

Канада. Студэнты каледжу Джорджа Боўна фатаграфуюцца непадалёк ад месца правядзеньня саміту G20.

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мен Бак ушаноўвае замежных вэтэранаў карэйскайц вайны з нагоды 60-й гадавіны яе пачатку.

Палестынскі фэрмэр аглядае разбураныя будынкі сваёй фэрмы пасьля ізраільскага ўдару па сэктары Газы.

Мумбай. Індыйскія пешаходы ля мора пасьля пачатку сэзону дажджоў і мусонаў.

Ісламабад. Міністар замежных спраў Аўганістану Залмай Расул і міністар унутраных спраў Пакістану Рэхман Алік. - Сёньня ў Пакістане адбыліся перамовы двух міністраў.

Казахстан. Палітвязень Мамэд Аліеў падчас сустрэчы з прадстаўніком японскай амбасады ў Казахстане.