Сёлета V фэст сярэднявечнай культуры “Наваградзкі замак 2010” прысьвечаны 600- годзьдзю сьвяткаваньня Грунвальдзкай бітвы. Упершыню цікаўныя да рыцарскіх турніраў павінны будуць набываць квіткі.
Распачынаецца фэст 25 чэрвеня круглым сталом “Грунвальд у гісторыі Беларусі”. А на наступны ў Наваградку загучыць сярэднявечная музыка, танцы, сярэднявечны кірмаш і кухня, будуць праходзіць рыцарскія баі. Ва ўсіх гэтых дзеях возьмуць удзел прадстаўнікі больш чым 20 клюбаў вайскова-гістарычнай рэканструкцыі.
Галоўная дзея сьвята – інсцэніроўка Грунвальдзкай бітвы адбудзецца на Замкавай гары ў нядзелю. У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі рыцарскіх клюбаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Расеі, Чэхіі і Польшчы.
Упершыню рыцарскія баі цікаўным давядзецца глядзець за грошы. Кошт квітка для дарослых – 10 тысячаў рублёў, для дзяцей – 5 тысячаў рублёў, а за спэктакль Прыдворнага балета "Cracovia Danza" (Польша) і вогненае шоў давядзецца заплаціць 20 тысяч рублёў. Нават на дзіцячы канцэрт і лялечны спэктакль трэба будзе набываць квіткі за 2 тысячы рублёў.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, на правядзеньне сьвята патрабуецца 250 мільёнаў рублёў, а улады змаглі выдзеліць толькі 160 мільёнаў бюджэтных сродкаў.