Славутыя музыкі ды ідэйныя антыподы гэтым разам рэагуюць на газавае процістаяньне Беларусі і Расеі.
Грышка:
Пачынаецца яна –
Міждзяржаўная вайна.
Мы за газ гатовы біцца
Ад відна і да відна.
Саўка (рэфрэн):
І зноў прадаўжаецца бой.
І сэрцу трывожна ў грудзі.
Наш лідзер, такой маладой,
С сынішкам ідзёт вперадзі.
Грышка:
Акружэньне ці прарыў?
Мілер веньціль перакрыў,
А Мядзьведзеў пра катлеты
І пра мух загаварыў.
Саўкаў рэфрэн.
Што далей чакае нас?
Was ist das? Ці будзе газ?
Я канфорку адчыняю…
І нічога. Газ пагас!
Саўкаў рэфрэн.