Сьвет учора і сёньня, 21 – 22 чэрвеня

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў прымае ў Менску свайго расейскага калегу Сяргея Лаўрова

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас ускладаньня вянка да магілы Невядомага салдата ў Маскве

Актывістка праваабарончай арганізацыі "Свабода" кленчыць перад міліцыянтамі падчас акцыі "Не - беззаконьню" на подступах да будынку адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны

Салдаты і міліцыянты патрулююць вуліцы ў часе камнэндацкай гадзіны ў кіргіскім Ошы

Паліцыянты ў Стамбуле вывучаюць месца выбуху аўтобуса, якім ехалі вайскоўцы і іх сямейнікі. Пры выбуху 4 чалавекі загінулі, а 15 былі параненыя

Жыхары гораду Жакуіпі на паўночным усходзе Бразыліі спрабуюць уратаваць маёмасьць з затопленых разьлівам ракі дамоў

Гатэлі "Marina Bay Sands" у Сынгапуры. Комплекс цаною 5,5 мільярда даляраў, пабудаваны амэрыканскім гульнявым гігантам "Las Vegas Sands", афіцыйна адкрыецца 24 чэрвеня

Індуістка ў часе рытуалу на фэстывалі "Ganga Dussehra" паблізу індыйскага Алагабаду

Удзельнікі масавых заняткаў ёгаю на Тайм-сквэр у Нью-Ёрку

Нападнік зборнай Гандурасу трымае ўдар ад абаронцы гішпанскай каманды Карлеса Пуёля. У матчы сусьветнага чэмпіянату ў панядзелак гішпанцы перагулялі Гандурас 2:0

Швайцарскія заўзятары ў часе матчу зборных Швайцарыі і чылі на чэмпіянаце сьвету па футболе