Раніцай пачалася масіраваная Dos-атака на сайт "Хартыі-97". Старонка альбо не загружаецца зусім, альбо грузіцца надзвычай марудна . Служба тэхнічнай падтрымкі інфармацыйнага рэсурсу накіравала запыт хостынг-правайдэру, каб паспрабаваць даведацца, адкуль усё ж "растуць ногі".
Рэдактарка сайту Натальля Радзіна зьвязвае хакерскую атаку з анансаванай на сёньня стэнаграмай гутарак патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава ў студыях радыёстанцыі "Эхо Москвы" і тэлеканалу RTVi.
Напярэдадні многія праз спадарожнік чулі і бачылі гутарку расейскіх журналістаў з Саньнікавым і сёньня хацелі мець поўны тэкст выступу апазыцыйнага палітыка.
Спадарыня Радзіна нагадвае, што аналягічная Dos-атака была зьдзейсьненая пасьля таго, як Андрэй Саньнікаў абвясьціў пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі. Тады праца сайту ня толькі была спаралізаваная, але літаральна на заўтра ў офісе быў учынены ператрус і сканфіскаваная ўся кампутарная тэхніка. Цяпер камусьці не даюць спакою спробы Саньнікава расказаць пра свае палітычныя пляны ў Расеі, -- кажа Радзіна.