Выканаўца няўдалага тэракту ў Нью-Ёрку прызнаў сваю віну

30-ці гадовы пакістанец, якому закідаецца спроба тэракту на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку прызнаў сябе вінаватым па ўсіх 10 прад'яўленых яму абвінавачаньнях. Яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Файзал Шахзад, які атрымаў амэрыканскае грамадзянства летась, прызнаўся ў тым, што запаркаваў машыну начыненую выбухоўкай у людным месцы з мэтай выкананьня тэракту. Выбуховае прыстасаваньне, аднак, не спрацавала. Паліцыя схапіла Шахзада праз 2 дні пасьля таго, як была знойдзена машына.