Расейска-беларускія перамовы па газе скончыліся безвынікова

Расейска-беларускія перамовы па праблемах газавай запазычанасьці скончыліся безвынікова, заявіў у пятніцу ачольнік "Газпрому" Аляксей Мілер.

Адказваючы ў кулюарах Пецярбурскага эканамічнага форуму на пытаньне журналістаў чым скончыліся перамовы, Мілер адказаў: "Нічым".

Раней Беларусь падала Газпрому ўласны рахунак. Расейскі бок нібыта вінны Менску 200 мільёнаў даляраў за транзыт газу.

Расейскі бок адмаўляецца разглядаць сустрэчны пазоў. Ачольнік рады дырэктараў "Газпрому" Віктар Зубкоў патлумачыў, што беларускія прэтэнзіі не падтрыманыя дакумэнтальна.