«Газпром» пачаў падрыхтоўку да скарачэньня пастаўкі газу ў Беларусь. Калі цягам бліжэйшых дзён афіцыйны Менск не пагасіць запазычанасьць, то з 9 гадзіны 21 чэрвеня пастаўкі газу скароцяцца на 85%. Як прайшоў трэці дзень пяцідзённага газавага ўльтыматуму?
«Газпром» стварыў апэратыўны штаб па ацэнцы сытуацыі ў Беларусі — краіне, якая завінавацілася 192 мільёны даляраў за пастаўлены сёлета газ. Калі афіцыйны Менск не заплаціць, то расейскі бок пагражае ўжыць санкцыі. Па трубе празь Беларусь пойдзе толькі 15% звычайных аб’ёмаў газу — колькасьць, неабходная для падтрыманьня газатранспартнай сыстэмы краіны ў працоўным стане. 15-працэнтная загрузка працягнецца да той пары, пакуль Беларусь ня сплаціць запазычанасьць. У склад апэратыўнага штабу ўвайшлі кіраўнікі экспартнага, здабыўнога, а таксама дыспэтчарскага кірункаў. Прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў паведаміў, што дагэтуль афіцыйны Менск так і не сплаціў доўг. Як будуць разьвівацца падзеі ў найбліжэйшыя выходныя, сказаць цяжка.
Цягам дня ў прэсавай службе «Газпрому» адзначалі, што заяўленыя канцэрнам пагрозы засталіся бязь зьменаў:
«Апошнія навіны, якімі вы і мы цяпер валодаем, — гэта тое, што сказалі падчас Пецярбурскага форуму Мілер і Купрыянаў. Наш камэнтар учорашняга вечара — пра абмежаваньне на 85%».
Паводле палітоляга Аляксандра Класкоўскага, беларускі бок разумее, што зараз нявыгадна абвастраць сытуацыю:
«Але разам з тым і капітуляваць — гэта азначала б падаць такі сыгнал для Масквы, што ўсё, ужо супраціў зломлены і можна крышыць далей, можна гнуць. Тут у псыхалягічным пляне вельмі важна для беларускага кіраўніцтва ўсё ж такі ўперціся рогам, паказаць упартасьць і ўсё ж такі паспрабаваць неяк закулісна нешта вытаргаваць. Бо як бы ні ціснула Масква, яна таксама разумее, што перагінаць кій нельга. І потым, у Масквы ёсьць зацікаўленасьць, каб пайшоў больш-менш гладка гэты праект Мытнага зьвязу — праект палітычны і вельмі важны для Масквы».
21 чэрвеня, акурат у дзень магчымага старту санкцый «Газпрому» супраць Беларусі, у Менск зьбіраецца зь візытам міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. У беларускім МЗС, аднак, адмаўляюць, што ў ходзе гэтага візыту можа абмяркоўвацца «газавы» канфлікт. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адзначыў:
«Газавыя пытаньні відавочна не ўваходзяць у сфэру кампэтэнцыі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі. Мы не называем гэта ўльтыматумам, мы ня лічым гэта канфліктам паміж краінамі. Гэтыя пытаньні палітызаваныя. Гэта ўзаемадачыненьні двух гаспадарчых суб’ектаў. У іх ёсьць рознагалосьсі, і яны павінны быць урэгуляваныя і будуць урэгуляваныя. Гэта ня мае дачыненьня да візыту міністра замежных спраў Расеі».
Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, беларуска-расейскія стасункі носяць палітычны характар, там ніколі не было эканомікі. Ён лічыць, што Лаўроў прыедзе зь ясным пасланьнем афіцыйнаму Менску:
«Хутчэй за ўсё, гэта працяг той размовы, якая была ў Лукашэнкі зь Мядзьведзевым і Пуціным у Маскве. Ёсьць думка, што ён атрымаў хатняе заданьне. І Лаўроў прыедзе атрымаць інфармацыю зь першых вуснаў. Лукашэнка пад моцным прэсам напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі. Ёсьць пэўная рызыка, што Лукашэнка змушаны будзе пайсьці на нейкія кампрамісы, і гэтыя кампрамісы будуць выгадныя ў нечым для яго, але нявыгадныя для нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Доўгі час там быў заўсёды адзін пераможца — Аляксандар Лукашэнка. А зараз і Мядзьведзеў з Пуціным хацелі нейкі вянок надзець на сваю галаву».