Сьвет сёньня, 16-17 чэрвеня

Украіна. Пікет этнічных узьбекаў з Кіргізстану перад будынкам місіі ААН у Кіеве.

Кіргізстан. Узьбекі капаюць магілы для ахвяраў сутычак у Ошы.

Індыя. Вайскоўцы нясуць цела мааісцкай партызанкі, забітай падчас акцыі ў Лалгарху.

Гватэмала. Парэшткі зьніклых падчас збройнага канфлікту (1960-1996), знойдзеныя ў масавых пахаваньнях.

Ізраіль. Ультраартадоксы-антысіяністы пратэстуюць супраць новабудоўлі на месцы старажытных пахаваньняў у Яфе.

Афганістан. Рэгістрацыя выбарцаў у Гераце перад парлямэнцкімі выбарамі.

Польшча. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Браніслаў Камароўскі на перадвыбарчым мітынгу.

ЗША. Прэзыдэнт Барак Абама расказвае зьезду мэдсёстраў пра тое, як баіцца ўколаў.

Куба. Ватыканскі сакратар для сувязяў зь дзяржавамі мансыньёр Мамбэрці на цырымоніі ля помніка Хасэ Марці.

Індыя. Мусонная хваля ў Мумбаі.

Францыя. Наступствы паводкі ў ваколіцах Драгіньяну.

Сэрбія. Паводка ў Бялградзе.

ЗША. Узоры вады, узятыя ў забруджаных водах ля берагоў Луізіяны.

Беларусь. Узыход сонца на ўскраіне Менску.