Сьвет сёньня, 15-16 чэрвеня

Кіргізстан. Этнічны ўзьбек у Нарымане, Ошская вобласьць.

Паўночная Ірляндыя. 3-гадовая ўнучка Джыма Рэя, забітага ў Крывавую Нядзелю 30.01.1972 ў Дэры.

Мэксыка. Мэксыканскія паліцыянткі на прэзэнтацыі з нагоды захопу гандляроў наркотыкамі картэлю Бэльтран Лейва.

Палестына. Палестынскія дзеці ў летнім лягеры ААН на пляжы ў Газе.

Нямеччына. Падрыхтоўка да параду з нагоды разьвітаньня з прэзыдэнтам Горстам Кёлерам.

Сынгапур. Танцоры забаўляюць удзельнікаў канфэрэнцыі CommunicAsia 2010.

Лібан. Чыстапародныя арабскія скакуны на фэрме ў лібанскай вёсцы Талія.

ЗША. Прэзыдэнт Барак Абама, высадзіўшыся з прэзыдэнцкага верталёта, ідзе ў свой кабінэт у Белым Доме.

Казахстан. Касманаўты Фёдар Юрчыхін і Даг Ўілак рыхтуюцца да старту ў Байкануры.

Калюмбія. Тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты Антанаса Моцкуса і ХУана Мануэля Сантаса.

Індыя. Мусонавыя хмары над Мумбаем.

Афганістан - адна з найбяднейшых краінаў сьвету, дзе за рысай беднасьці жыве больш за палову насельніцтва.