Сьвет сёньня, 14-15 чэрвеня

Тайлянд. Антыўрадавыя дэманстранты спрабуюць спыніць аўтобус, які вязе іх паплечнікаў у суд.

Ізраіль. Ультраартадаксальныя юдэі пратэстуюць супраць будаўнічых працаў на месцы старажытных пахаваньняў.

Палестына. На мітынгу, арганізаваным Хамасам з нагоды адкрыцьця летняга дзіцячага лягеру.

Калюмбія. Урадавыя войскі вызвалілі чатырох афіцэраў, якія 12 гадоў былі ў палоне ў партызанаў FARC.

Польшча. У Асьвенціме адзначана 70-ая гадавіна прыбыцьця першых эшэлёнаў зь вязьнямі ў лягер сьмерці.

Філіпіны. Першы школьны дзень у адной з пачатковых школаў у Маніле.

Казахстан. Сьвятар РПЦ бласлаўляе палёт касмаплава “Саюз ТМА-19” на касмадроме ў Байкануры.

Вялікая Брытанія. Каралева Лізавета ІІ і прынц Чарлз вяртаюцца з шэсьця кавалераў Ордэну Падвязкі.

Паўднёвая Афрыка. Статуя Магатмы Гандзі ў Пітэрморыцбургу, дзе ў 1893 за колер скуры ён быў ссаджаны зь цягніка.

ЗША. Заход сонца над нафтавай плятформай у Порт-Фуршоне, Луізіяна.