Сакратар Эўрапейскага Зьвязу ў міжнародных справах Кэтрын Эштан запрасіла на сустрэчу адказнага за перамовы ў ядзернай праблематыцы Ірану Саіда Джалілі. Яна накіравала адмысловы ліст у той час, калі Эўрапейскі Зьвяз плянуе новыя санкцыі супраць Тэгерану з нагоды яго спрэчнай ядзернай праграмы. Сёньня ў Люксэмбургу міністры замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу абмяркоўваюць тыя сфэры, дзе варта было б ужыць санкцыі супраць Ірану. Іх прапановы разгледзяць кіраўнікі краінаў Эўразьвязу на саміце ў Брусэлі 17 чэрвеня.
На мінулым тыдні Рада бясьпекі ААН ужо чацьвёрты раз увяла санкцыі супраць Ірану за адмову спыніць працы для ўзбагачэньня ўрану.
На мінулым тыдні Рада бясьпекі ААН ужо чацьвёрты раз увяла санкцыі супраць Ірану за адмову спыніць працы для ўзбагачэньня ўрану.