Палата прадстаўнікоў сёньня ня будзе разглядаць Мытны кодэкс. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў нарэшце атрымалі парадак дня сёньняшняга паседжаньня. На ім прапануецца разгледзець два пытаньні – аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе.
Другое пытаньне – кадравае. Справа ў тым, што ў Палаце вызваліліся двух старшынь камісіяў. Міхаіл Русы, якія ачольваў Чарнобыльскую камісію стаў міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня. А Віктар Гумінскі, былы старшыня камісіі па нацыянальнай бясьпецы, нядаўна быў абраны намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў.