Блог Багдана Арлова пра чэмпіянат сьвету па футболе.
Калі французы 3 верасьня ў Парыжы будуць гуляць так, як у першым матчы на чэмпіянаце сьвету супраць Уругваю, то ў зборнай Беларусі будзе выдатны шанец на тое, каб такіх “пеўняў” абскубсьці ў іхнім жа катуху.
Хаця ў любым выпадку 3 верасьня гэта будзе зусім іншая Францыя, яна нават на гэтым чэмпіянаце сьвету будзе іншай – доўга і няўцямна запрагаць сваю брычку французы любяць і ўмеюць. На чэмпіёнства каманда Дамэнэка не замахнецца, але з групы выйдзе – так будзе лепей для нас. Чаму? А таму, што пасьля правалу на мундыялі ў стартавым матчы адбору да чэмпіянату Эўропы французскія заўзятары не дазволяць “пеўням” неданастроіцца на шараговую для футбольнага сьвету зборную Беларусі. Таму няхай французы на гэтым чэмпіянаце пройдуць у 1/8 ці нават 1/4 фіналу – нам будзе лепей.
Увогуле, гэта дзіўна – чэмпіянат сьвету ў Афрыцы. Дудкі гэтыя іхнія, якія ператвараюць стадыён у нейкае балота, над каторым зьвіняць хмары камароў, шаманскае паленьне сушаных мазгоў грыфаў, публічнае ахвяраваньне кароваў, рабункі на вуліцы… Мой сябар Лёлік – чалавек сусьвету з дынамаўскіх фанаў – паехаў на гэты дзіўны чэмпіянат аўтаспынам, заблукаў па дарозе ў Судане. Апошнія зьвесткі пра яго былі з Мазамбіку. Лёлік, ты даехаў?