Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў не працягнуў кантракт з Андрэем Курэйчыкам, які выкладаў у гэтай ВНУ курс драматургіі.
Як паведаміў БелаПАН вядомы драматург, яму не растлумачылі прычыну такога рашэньня. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адпаведнае ўказаньне — не працаваць з Курэйчыкам — паступіла зьверху.
Курэйчык не выключае, што непрацяг кантракту зьвязаны з яго нядаўнім інтэрвію, апублікаваным у шэрагу недзяржаўных СМІ. У інтэрвію, акрамя іншага, драматург выказаў сваё стаўленьне да нядаўніх арыштаў і затрыманьняў актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", лідэрам якой зьяўляецца паэт Уладзімер Някляеў.
Паводле слоў Курэйчыка, нічога не прадвяшчала такога разьвіцьця падзей. "Я спакойна прыняў першы экзамэн у студэнтаў першага курса і, па ідэі, павінен быў выкладаць у іх да пятага курса. Курс драматургіі набіралі пад пэўнага выкладчыка, як гэта бывае ў творчых ВНУ, у гэтым выпадку — пад Курэйчыка", — расказаў драматург.
"Мы не вялі ніякіх палітычных гутарак, дакладна прытрымліваліся праграмы па падрыхтоўцы прафэсійных сцэнарыстаў і драматургаў: пісалі сцэнарыі, займаліся выключна драматургіяй", — падкрэсьліў ён.
Андрэю Курэйчыку шкада сваіх студэнтаў. "Замяняць выкладчыка ў сярэдзіне шляху ў творчай ВНУ — вельмі няправільна і балюча. Яны аказаліся кінутымі на другім курсе, незразумела, хто і ў які бок іх павядзе. Асабліва ўлічваючы, што сцэнарыстаў і драматургаў маёй кваліфікацыі ў краіне не так шмат", — адзначыў Курэйчык.
Паводле слоў драматурга, ён фактычна інвэставаў у студэнтаў. "Зарплата, якую яны плацяць, жабрацкая — каля 100 тысяч рублёў. Я, займаючыся са студэнтамі два-тры разы на тыдзень, прылятаючы з Масквы, атрымліваў такія грошы. Па вялікім рахунку, я ўкладваў у студэнтаў, інвэставаў у новае пакаленьне сцэнарыстаў і драматургаў. Калі ва унівэрсытэце гэтага не разумелі — што ж, нічога не зробіш", — сказаў Курэйчык.
30-гадовы Андрэй Курэйчык — аўтар 25 п'ес і інсцэніровак, трох драматургічных зборнікаў. Яго п'есы пастаўлены ў тэатрах дзевяці краін — Беларусі, Украіны, Расеі, Туркмэністана, Азэрбайджана, Польшчы, Аўстрыі, Вялікабрытаніі і ЗША.
Акрамя таго, з 2007 года Курэйчык спрабуе сябе ў прафэсіі сцэнарыста. Сёньня на яго рахунку сцэнарыі да трох поўнамэтражных мастацкіх фільмаў — камэдыяў "Любовь-морковь", "Любовь-морковь 2" і трылера "Юлечка", а таксама да двух тэлевізійных шматсэрыйных мастацкіх фільмаў — сэрыяла "Сёмін" і ваеннай драмы "Сьмяротная схватка".
У 2009 годзе аналітычная кампанія ў галіне кіно Movie Research прызнала Курэйчыка самым пасьпяховым сцэнарыстам апошніх гадоў на рынку СНД. Агульныя зборы фільмаў беларускага драматурга склалі 38 млн. долараў.
У 2009 годзе Курэйчык заключыў кантракт на стварэньне сцэнарыя кінакамедыі для амэрыканскага рынку. Акрамя таго, ён атрымаў прапанову ад расійскага прадусэра выступіць рэжысёрам фільма па ўласным сцэнарыі.