Сурыкаў: Беларусы і расейцы — адзін народ, але розныя дзяржавы

Аляксандар Сурыкаў

Наколькі магчымыя прапановы Расеі да Беларусі, каб тая ўвайшла ў склад расейскай дзяржавы?
Гэтае пытаньне "Свабоды" грунтавалася на апошніх выказваньнях Аляксандра Лукашэнкі, які, у прыватнасьці, на сустрэчах зь першым віцэ-прэм'ерам Ігарам Шувалавым і іншымі афіцыйнымі асобамі з Масквы неаднаразова падкрэсьліваў, што беларусы і расейцы — адзін народ.

На гэтае пытаньне амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў адказаў так:

"Я падзяляю пазыцыю А.Лукашэнкі пра тое, што мы адзін народ, калі глядзець у гісторыю, калі ўлічваць агульную духоўнасьць. Але яшчэ я хачу падкрэсьліць, што мы дзьве дзяржавы. І адмяняць Канстытуцыі, якія падкрэсьліваюць, што і Расея, і Беларусь — самастойныя дзяржавы, ня дадзена ні У.Пуціну, ні А.Лукашэнку. Гэта воля народу".